Магілёўскі абласны суд вынес прысуд жыхару Круглага. Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда, ён служыў у «ЛНР», трапляючы на акупаваную тэрыторыю Украіны праз Расію.

Паводле абвінавачвання, ён паступіў на ваенную службу ва ўзброенае фармаванне, быў залічаны ў якасці вайскоўца, забяспечаны формай, агнястрэльнай зброяй і баепрыпасамі.
Суд палічыў даказаным, што жыхар Круглага праводзіў абстрэлы пазіцый Украіны. За ўдзел ва ўзброеным фарміраванні і ўдзел ва ўзброеным канфлікце без ўпаўнаважання Беларусі ён прысуджаны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
-
28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
Каментары