Усяго патроху2020

Беларускія традыцыі: марцовае піва і мужчынскі спеў ВІДЭА

Некалі беларускія мужчыны спявалі пры касьбе, а цяпер — пры піве.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» працягвае сваё падарожжа па беларускіх селішчах і даведваецца шмат новага пра жыццё сучасных жыхароў Беларусі.

Спачатку вядоўцу праграмы Віктара Шукеловіча падабралі на дарозе два каларытныя мужчыны з вёскі Пяршаі Валожынскага раёну. Яны падвезлі Віктара на мотаблоку па дарозе, якой некалі ездзіў граф Тышкевіч,

распавёўшы пры нагодзе пра вясковае жыццё. Адзін з пяршайцаў падзяліўся, чаму на вёсцы жанчынам жывецца цяжэй, ці шкадуе ён сваю жонку і паводле якой сістэмы дапамагае ёй па гаспадарцы.

Віктар даведаўся таксама, як граф Тышкевіч ставіўся да працаўнікоў і якія выдаваў ім прэміі. У Пяршаях патлумачылі, чым было слаўнае селішча, адкуль яно ўзяло сваю назву і чаму сюды прыязджалі жыхары Балтыйскага ўзбярэжжа?

Пазней вядоўца трапіў на піўную вечарыну ў вёску Энергія Пухавіцкага раёну.

Там Віктара ды іншых гасцей свежым хмельным напоем уласнага прыгатавання частаваў спадар Васіль Прымака, прыхільнік і знаўца даўнейшых беларускіх традыцыяў. Між іншым ён расказаў Віктару, ці беларусы надавалі назву свайму піву, хто ўмеў яго гатаваць на вёсцы і якое значэнне меў у даўнейшыя часы хмель.

Віктару таксама карцела даведацца, ці беларусы колісь адмыслова ладзілі піўныя вечарынкі і чаму цяпер хлопцы збіраюцца самі, без дзяўчат?

Вядоўцу распавялі, што і раней былі моманты, калі разам, у адной грамадзе, спявалі выключна мужчыны. Што гэта былі за сітуацыі і якія ёсць народныя прымаўкі, дзе згадваецца піва?

Вядома, не абышлося за бяседным сталом і без показак, песняў, прапановы зладзіць бойку і, канешне ж, невялікай спрэчкі. А што ж выклікала рознагалоссе на імпрэзе ў Энергіі, — глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Ранейшыя выданні праграмы даступныя на YouTube-канале «Белсат без палітыкі».

Каментары20

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць