Грамадства2727

«Наркатычнае лобі грае на пачуццях маці асуджаных» — найлепшыя цытаты з інтэрв’ю намесніка старшыні Вярхоўнага суда

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч пагутарыў з журналістам «Советской Белоруссіі» пра змены ў антынаркатычным заканадаўстве. 

Руслан Аніскевіч. Фота sb.by

Пра змяншэнне тэрмінаў у антынаркатычным артыкуле 328

«Мы не падтрымлівалі гэтыя змены, як і любыя іншыя карэкціроўкі антынаркатычных нормаў у заканадаўстве. Проста таму, што на сёння лібералізацыя ў гэтай сферы не выклікана якой-небудзь неабходнасцю. Створаны механізм процідзеяння наркаманіі працуе вельмі эфектыўна».

«На наш погляд, адмяняць існуючыя суровыя меры пакарання нельга: паслабленне можа выклікаць не толькі адкат да ранейшай сітуацыі, але і ўсплёск нарказлачыннасці».

Пра больш мяккае пакаранне

«Вярхоўны Суд паставіў перад суддзямі задачу не пра больш лаяльныя, але пра больш ўзважаныя падыходы да прызначэння пакаранняў тым, хто не звязаны з незаконным збытам наркотыкаў. Калі нейкая лібералізацыя і магчымая, то, на наш погляд, толькі ў дачыненні да спажыўцоў. Тых, хто з'яўляецца хворымі людзьмі і мае патрэбу хутчэй у медыцынскай дапамозе. І толькі ў рамках існуючага заканадаўства. Судам рэкамендавана па магчымасці выкарыстоўваць да такіх асоб пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Таксама стаіць задача больш шырока выкарыстоўваць падобныя ж меры да непаўналетніх».

Пра маці асуджаных і наркатычнае лобі

«У нашай краіне наркотыкі сталі самымі дарагімі сярод навакольных дзяржаў. Таму што вельмі вялікая рызыка для збытчыкаў апынуцца ў калоніі на вялікі тэрмін. І я мяркую, што менавіта з мэтай змяніць гэтую сітуацыю ў сваю карысць наркатычнае лобі інспіруе грамадскую незадаволенасць, гуляючы ў тым ліку і на пачуццях маці асуджаных.

Я хачу, каб сваякі асуджаных, якія кіруюцца цалкам зразумелымі бацькоўскімі пачуццямі, добра разумелі простую рэч: кажучы аб залішняй жорсткасці дзяржавы ў барацьбе з наркотыкамі, яны мімаволі гуляюць на руку наркабізнэсу, становяцца салдатамі яго войска. Асабліва ў тым выпадку, калі пераходзяць да прамога шантажу судовай улады і непрыкрытага ціску на яе».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць