Усяго патроху11

Брытанскі прынц Гары хоча стаць пілотам ВПС

Брытанскі прыц Гары мае намер па прыкладу свайго бацькі, дзядзькі й старэйшага брата дабівацца права насіць шэўрон пілота Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл. Паводле афіцыйных заяваў з каралеўскага палацу ён пачаў праходзіць адборачны працэс дзеля атрымання допуску да навучання.

Брытанскі прыц Гары мае намер па прыкладу свайго бацькі, дзядзькі й старэйшага брата дабівацца права насіць шэўрон пілота Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл. Паводле афіцыйных заяваў з каралеўскага палацу ён пачаў праходзіць адборачны працэс дзеля атрымання допуску да навучання.

Вынікі адбору маюць стаць вядомымі цягам наступнага месяца. І ў разе атрымання станоўчых балаў Гары прыступіць да трэніровак у навучальным цэнтры на адной з ваенна-паветраных базаў ВПС Яе Вялікасці. Пасля сканчэння трэнінгу ён атрымае права кіраваць шрубалётамі (верталётамі) ВПС Брытаніі.

Трэба зазначыць, што старэйшы прыц Вільям атрымаў свае "крылы ВПС" пасля навучання якое цягнулася са студзеня па красавік 2008 года. Пры гэтым навучанне старэйшага прынца было адзначана дзіўным інцыдэнтам: курсант Вільям прыляцеў на спатканне ў маёнтак да сваёй каханай Кейт Мідлтон (Kate Middleton) на вайсковым шрубалёце "Чынук" (Chinook). Кіраўніцтва ВПС пасля заявіла што дадзены палёт быў санкцыянаваны.

Пілотамі шрубалётаў таксама з'яўляюцца як бацька Гары, прынц Чарльз так і ягоны дзядзька, граф Ёрскі.

Паводле заявы брытанскага каралеўскага дому, Гары выказаў жаданне стаць пілотам па сканчэнні 3-месячнай службы ў Афганістане. Папраўдзе, кіраўніцтву Ўзброеных сіл прыйшлося перапыніць камандзіроўку прынца ў тэатр баявых дзеянняў у звязку з тым што на падраздзяленне Гары была абвешчана "паляванне" талібскімі атрадамі. І колькасць баявых сутычак "каралеўскай роты" на 47% перавышала аналагічны паказчык па іншых падраздзяленнях брытанскага кантынгента.

Трэба зазначыць таксама, што ў Вялікай Брытаніі вайсковая служба есць кантрактнай але любы прадстаўнік каралеўскага дому альбо любы палітык лічыць сваім абавязкам атрымаць вайсковае званне й правесці пэўны час ў "зоне рэальных аперацый" (чытай "у зоне баявых дзеянняў"). Без такога пункта ў біяграфіі палітычная кар'ера будзь-каго (у тым ліку і разлікі прынца заняць каралеўскі прэстол) папросту не мае шанцаў адбыцца. Як сказаў сам прынц Гары пасля Афганістана "Войска вучыць быць мужчынам, аддаваць загады і падпарадкоўвацца ім".

У Беларусі, на жаль, сітуацыя супрацьлеглая. Палітыкі ад апазіцыі лічаць сваім абавязкам "адкасіць" ад службы самі й "вызваліць ад кашмару" сваіх дзяцей. І ў той жа час, не маючы аніякага ўяўлення пра службу разважаюць пра "рэформы ў УС і МУС". Мо таму, у адрозненні ад Брытанскага каралеўскага дома рэйтынг апанентаў дзеячай улады ў сілавых структурах, кажучы матэматычными тэрминамі, стала імкнецца да 0.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць