Улада11

Расея агучыла ўмовы выдзяленьня крэдыту

Яны будуць бліжэйшыя да рынкавых і прадугледжваюць «сумесныя меры эканамічнага характару».

Яны будуць бліжэйшыя да рынкавых і прадугледжваюць «сумесныя меры эканамічнага характару», заявіў намесьнік міністра фінансаў РФ Дзьмітры Панкін.

У аўторак у інтэрвію агенцтву ПРАЙМ‑ТАСС намесьнік міністра паведаміў, што крэдыт выдзяляецца на 15 гадоў з 5‑гадовым ільготным пэрыядам па выплаце асноўнай пазыкі.

Пры гэтым Дзьмітры Панкін намякнуў, што крэдыт будзе зьвязаны з «плянам сумесных дзеяньняў, дзе будуць вызначаныя меры эканамічнага характару».
Па яго словах, адначасова будуць «зафіксаваныя пытаньні валютнага курсу, доступу расейскіх кампаніяў на беларускі рынак прыватызацыі ў Беларусі, плацёжнага балянсу Беларусі». То бок, гаворка вядзецца пра праграму дзеяньняў у эканамічнай сфэры.

Варта адзначыць, што ў той жа дзень пра эканоміку казаў і галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў. У газэце «КоммерсантЪ» ён выказаў думку пра тое, што Расея магла б выкарыстаць цяперашні крызіс для якаснага ўмацаваньня сваіх пазіцыяў у рэгіёне.

«Умовай дапамогі суседзям павінна быць не вырашэньне каньюнктурных праблемаў, а фармаваньне доўгатэрміновых эканамічных сувязяў. Іншымі словамі, нельга набываць на крэдыты прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі», — мяркуе палітоляг.

Афіцыйная Масква ўдае спакойнае стаўленьне да адначасовага пошуку Менск альтэрнатыўных крыніцаў сродкаў, у прыватнасьці ў МВФ. Прынамсі намесьнік міністра фінансаў РФ ня ўбачыў у гэтым супярэчнасьцяў.

Разам з тым, той жа «КоммерсантЪ» нагадвае, што ў Масквы ёсьць «адпрацаваны спосаб зрабіць спадара Лукашэнку больш лагодным» і ў якасьці прыклада такога спосабу прыводзіць забарону Рассельгаснаглядам, накладзеную на ўвоз мясамалочнай прадукцыі некалькіх дзесяткаў беларускіх вытворцаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў32

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў32

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць