Улада33

Зубы — толькі за грошы

Да 2013 года аб’ём платных стаматалягічных паслуг у Беларусі плянуецца павялічыць з 48—50 да 70%.

Да 2013 года аб’ём платных стаматалагічных паслуг у Беларусі плануецца павялічыць з 48—50 да 70%..

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны стаматолаг Мініcтэрства аховы здароўя прафесар Сямён Навумовіч 28 кастрычніка на канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, згаданае павелічэнне будзе дасягнута ў тым ліку за кошт адкрыцця дадатковых платных стаматалагічных кабінетаў у дзяржаўных арганізацыях. Як лічыць С.Навумовіч, павелічэнне аб’ёму платных стаматалагічных паслуг у дзяржарганізацыях аховы здароўя зменшыць залежнасць службы ад рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Паводле меркавання спецыяліста, для выразнага размежавання платных і бясплатных паслуг неабходна прыняць мінімальны сацыяльны стандарт аказання стаматалагічнай дапамогі. Цяпер у дзяржаўным сектары стаматалогіі вырабляцца 65,7% пломбаў з сучасных святлоадбіўных матэрыялаў.

«Гэта выдатная лічба, але калі мы ўстановім мінімальныя сацыяльныя стандарты, гэтую частку насельніцтву, відаць, давядзецца аплачваць, як гэта робіцца ў суседніх рэспубліках», — заявіў С.Навумовіч. Паводле яго слоў, бясплатныя пломбы з сучасных матэрыялаў з’яўляюцца цяжарам для рэспубліканскага бюджэту.

Галоўны пазаштатны стаматолаг таксама лічыць, што

сённяшнія тэмпы павелічэння цэн на стаматалагічныя паслугі недастатковыя. Паводле яго меркавання, дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя павінны атрымаць права самастойна ўстанаўліваць цэны.

«Дзяржава гарантуе даступнасць аказання стаматалагічнай дапамогі», — пракаментаваў журналістам запланаванае павелічэнне аб’ёму платных стаматалагічных паслуг міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Пводле яго слоў, са сродкаў рэспубліканскага бюджэту праводзіцца лячэнне, аказанне экстраннай дапамогі, пратэзаванне зубоў катэгорыям насельніцтва з ільготамі. «Астатнія паслугі, як і ва ўсім свеце, аказваюцца на платнай аснове, асабліва артадантыя», — сказаў В.Жарко. Паводле меркавання спецыяліста, аб’ём платных стаматалагічных паслуг павялічваецца ў асноўным за кошт укаранення новых тэхналогій і паслуг.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць