У Мінску з сёлетняга ЦТ па беларускай мове выдалены за шпаргалкі два абітурыенты, паведамляе БелТА.
Адзін з абітурыентаў здаваў беларускую мову ў БНТУ, другі — у медыцынскім універсітэце. Агулам не было зарэгістравана ніякіх нараканняў па працэдуры правядзення экзамену.
Іспыт па беларускай мове для абітурыентаў-парушальнікаў у гэтым годзе скончаны, гэты экзамен яны не змогуць здаць нават у рэзервовыя дні.
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»

Каментары