Парламенцкі камітэт па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва, рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання падтрымаў прапанову аб перайменаванні Днепрапятроўскай і Кіраваградскай абласцей Украіны.
Пра гэта ў Facebook паведаміў кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч.
«Камітэт па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва, рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання Рады падтрымку прапанову перайменавання Днепрапятроўскай вобласці ў Сечаслаўскую, а Кіраваградзкую ў Крапіўніцкую», — напісаў ён.
«Дэкамунізацыі не спыніць», — дадаў Вятровіч.
19 мая 2016 года ў рамках дэкамунізацыі Днепрапятроўск перайменавалі ў Дняпро, а Кіраваград — у Крапіўніцкі. Гэтым завяршылася дэкамунізацыя гарадоў і вёсак Украіны.
Аднак, у адрозненне ад абласных цэнтраў, для перайменавання абласцей неабходна ўносіць змены ў Канстытуцыю.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары