Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Дэпутат — слуга народу

Сяргей Астравец на сваім блогу піша пра любоў да дэпутацкага крэсла.

Быў апошні дзень таго і першы дзень гэнага «дэпутацкага корпусу», як з празьмернай павагай, але шаблённа называюць яго афіцыйныя рупары. Гучыць, ясна, штучна і фальшыва. Але мне трэба было дамагчыся ад гарадзенцаў больш‑менш уцямных адказаў: чым запомніўся мінулы народны хурал і ці выклікаў хоць нейкую цікавасьць?

Уперад, як задаваць пытаньні, трэба самому на іх адказаць. Маё ўласнае правіла, прадыктаванае досьведам, працай. Калі сам ня здольны нічога пэўнага адказаць, чаго тады чакаць ад людзей? Якім твае пытаньні могуць быць «па барабану», прынамсі ў дадзеную хвіліну… Асабліва няпроста, калі пытаньне тваё чыстай вады рытарычнае. «Чым запомнілася палата?» Ды нічым, ясна. Але ўдаецца пачуць і досыць цікавыя адказы, нестандартныя. Вось жа маладзён адзін адказаў сустрэчнымі пытаньнямі: а яны насамрэч існуюць? Яны сапраўдныя, зь нейкімі паўнамоцтвамі? Ці можа іх зьбіраюць як масоўку на іншых тэ‑бэ‑шоў, робяць запіс, каб потым уставіць у навіны? Проста масоўка ў гэтым разе пастаянная, кажа хлопец. З пачуцьцём гумару ў парадку ў моладзі. Праўда, быў ён, здаецца, з дрэдамі, так што палітычна ненадзейны элемэнт з увагі на сёньняшнія постсталінскія парадкі.

Я ўжо казаў, што перш адрасую сваё пытаньне сабе. Цяжка, цяжка мне было ў гэтым разе самому адказваць, шчыра прызнаюся. Але раптам па радыё пачалася рэклямная паўза і я адчуў раптоўную палёгку… А запомніўся наш мінулы хурал мне, сябры мае, кватэрнымі баталіямі. Праводзіліся яны, ясна, толькі дзеля сацыяльнай справядлівасьці, у імя найвышэйшых ідэалаў! Спачатку дэпутаты ўпарта змагаліся з нясьціплым і крыклівым словам «элітны». Іх вельмі абражала, нэрвавала, абурала гучная рэкляма з назальлівым і гучным словазлучэньнем «элітная кватэра», ды яшчэ ў Менску»! Пазыцыйныя баі цягнуліся доўга, пакуль нарэшце актывістам хуралу не ўдалося нарэшце зарэзаць ідэалягічна несправядлівае для жыхароў хрушчовак слова «элітная».

Аднак увішныя рэклямшчыкі вынырнулі як гусь з вады і працягвалі супраціў. Кватэра стала «эксклюзыўнай», «выключнай», «шыкоўнай»! Дэпутацкі корпус зноўку закасаў рукавы. Замест шыкоўнай кватэры ў Менску сталі выкрыкваць у паўзах проста «выдатную», «цудоўную», «мілую», потым проста «добраўпарадкаваную», пазьней яшчэ больш будзённа — «з усімі выгодамі». Аднак актывісты не здаваліся, не сядзелі склаўшы рукі, не зьбіраліся спачываць на лаўрах, спакой ім толькі сьніўся. Яны адчувалі сябе сапраўднымі слугамі народу і знакаміта ўсьведамлялі непрыязь жыхароў хрушчовак да гучных рэклямных слоганаў. Паразіты‑рэклямшчыкі прыстасоўваліся: дыхтоўная кватэра, харошая, прыгожая, ваша любімая.

Народны хурал працягваў кіпяціцца праз гэткую ідэалягічную нясьціпласьць. Цяпер рэклямныя тэксты абавязкова зацьвярджала дэпутацкая камісія, створаная адмыслова. Кватэра з электрычнасьцю, вадаправодам і каналізацыяй, ці добра будзе гучаць, ці нэйтральна? А можа лепей канкрэтна сказаць пра газавую пліту, пра ўнітаз і ванну? Фэ, унітаз будзе гучаць не па‑рэклямнаму зусім! Гэта чаму ж? Нас праз кожныя дзесяць хвілін на родных тэлеканалах галавой засоўваюць якраз у гэную прыладу, каб пахваліцца якая там атабарылася гідота…

У нейкі момант я адчуў, што нібы пачынаю пісаць апавяданьне, на якое сваім часам не хапіла пораху. Зрэшты, навошта проза, калі рэчаіснасьць робіцца цікавейшай за кніжкі?

Каментары1

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці1

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Сі Цзіньпін пагадзіўся дапамагчы завяршыць вайну ва Украіне2

Прэм'ер Літвы: Польшча скаардынуе з Літвой планы адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю11

Што сабой уяўляюць тыя метэазонды, якія прылятаюць з Беларусі ў Літву? Расказвае Бесараб5

Былы стачкамавец з Салігорска загінуў на вайне з Украінай28

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны19

Трамп і Сі сустрэліся ў Паўднёвай Карэі і рассталіся моўчкі. Трамп загадаў аднавіць ядзерныя выпрабаванні3

Аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» вызвалілі з іміграцыйнай турмы ў ЗША1

Як беларусы ўшанавалі расстраляных паэтаў ФОТЫ9

Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці1

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць