Здарэнні

Ратавальнікі ледзь вярнулі да жыцця мінчука, які нырнуў на мелкаводдзе

Ратавальнікі дапамаглі двум гараджанам, якія няўдала нырнулі ў ваду ў выходныя. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Новості» паведамілі ў Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД.

4 жніўня 17-гадовы юнак няўдала нырнуў у Цнянскае вадасховішча, стукнуўся аб дно галавой і атрымаў рассячэнне. Пра здарэнне выратавальнікам паведамілі ягоныя сябры. Супрацоўнікі АСВОД даставілі пацярпелага на станцыю, дзе ён атрымаў медыцынскую дапамогу і дзе яму выклікалі хуткую. Хлопцу налажылі швы.

5 жніўня, у забароненым для купання Чыжоўскім вадасховішчы выратавалі 30-гадовага мужчыну. Ён таксама з разбегу нырнуў на мелкаводдзе. У выніку стукнуўся галавой аб дно, страціў прытомнасць. Яго прыяцелі, якія сядзелі на беразе, падумалі, што ён жартуе, і не рабілі ніякіх дзеянняў. Мужчыну выратаваў абход тэрыторыі супрацоўнікам Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД. Ён выклікаў па рацыі калег і хуткую дапамогу. На працягу некалькіх хвілін выратавальнік спрабаваў вярнуць нырца да жыцця, рабіў яму штучнае дыханне і масаж сэрца. Яшчэ да прыезду лекараў супрацоўнікі АСВОД вярнулі яму прытомнасць. Мужчыну даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

Нецікавая праца горшая за перагрузкі, даказалі навукоўцы3

Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму84

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку19

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі24

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі9

Кот Лары з рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера зробіцца галоўным героем дакументальнага серыяла

На конкурсе «Міс свету Чылі» адна з удзельніц выканала песню ў стылі дэт-метал гроўлінгам ВІДЭА20

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць