У Гомелі супрацоўнікі МНС прыехалі ратаваць бабулю, якая паставіла варыць бульбу і зачыніліся на балконе ВІДЭА
Сёння днём у Гомелі пажылая жанчына выпадкова зачынілася на балконе.
Сітуацыя пагаршалася тым, што ў гэты час на пліце засталася варыцца бульба.
Да жанчыны прыехалі дзве машыны МНС і хуткая. Але нечакана вярнулася дачка жанчыны і адчыніла дзверы. Дапамога медыкаў, на шчасце, не спатрэбілася.
Каментары