Грамадства4242

Бізнэсмен Ізраілевіч гатовы адклікаць пазоў да «Новага часу», але пры адной умове

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч судзіцца з выданнем «Новы час», якое выпусціла шэраг матэрыялаў пра яго датычнасць да скандальнага рэстарана «Паедзем паядзім». Ён хоча спагнаць з газеты 40 тысяч рублёў за «маральныя пакуты, пагаршэнне стану і шкоду рэпутацыі». 

Аркадзь Ізраілевіч.

Першае судовае паседжанне, праўда, ні да чаго не прывяло — сам Ізраілевіч на яго не прыйшоў, а суд пастанавіў «удакладніць патрабаванні да газеты».

Як заявіў сам Ізраілевіч у каментарыі «Нашай Ніве», ён перагледзеў сітуацыю і гатовы адклікаць пазоў. 

«Мяне не цікавяць тыя грошы, я не хачу забіраць іх у незалежнай прэсы. Я ўвогуле паважаю незалежную прэсу — заўсёды павінен быць адлюстраваны іншы погляд. Я таксама звярну ўвагу, што пра Курапаты я ніводнага кепскага слова не сказаў, я толькі назваў швондзерамі тых, хто кідаецца пад машыны і лаецца пры дзецях. Я таксама выбачыўся перад Анісім [дэпутатку Алену Анісім ён палічыў гаспадаром газеты «Новы час» — Рэд.].

А што да газеты… Ну вось Івашын [журналіст Дзяніс Івашын — аўтар цыкла расследаванняў пра рэстаран у Курапатах — Рэд.]— ён бачыць, што я катэгарычна не згодны з яго першай публікацыяй, а потым не каб пазваніць мне! Выпускае яшчэ чатыры і ў судзе абяцае пятую! Гэта нармальна? Калі б ён са мной пагаварыў, то я б дакументамі разбіў яго сцверджанні.

Таму я прапаную наступнае: разабрацца да 10 верасня з юрыстамі. Вось сядаю я са сваім і газета са сваім, давайце яшчэ побач пасадзім пару журналістаў: «Нашу Ніву», «Тутбай», «Свабоду». І па кожным пункце праверым.

Калі там напісана праўда, то я ў гэтым публічна прызнаюся, калі не, то маё патрабаванне простае: «Новы Час» напіша, што іх журналіст Івашын надрукаваў неправераную інфармацыю, вось і ўсё». 

Каментары42

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць