Усяго патроху11

На выхадных да мiнус 9

На гэтым тыднi атмасфэра пачне перастройвацца на зiмовы лад, калi ўсё часьцей будзе iсьцi сьнег, а ўначы i ўдзень iстотна падмарожваць.

На гэтым тыднi атмасфера пачне перастройвацца на зiмовы лад, калi ўсё часцей будзе iсцi снег, а ўначы i ўдзень iстотна падмарожваць, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У аўторак надвор’е будзе вызначаць зона павышанага цiску, таму без ападкаў, а тэмпература паветра ўдзень ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.

З серады да нас завiтае атлантычны цыклон, таму надвор’е будзе вельмi няўстойлiвым. Уначы па захадзе, а ўдзень паўсюдна снег, мокры снег i невялiкая завiруха. На дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература ўначы 1—8 марозу, удзень ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў.

У чацвер крыху пацяплее, але надвор’е стане зусiм не камфортным. Уначы чакаецца снег, мокры снег, месцамi мяцелiца, удзень — дождж, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзiца, узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, удзень ад 0 да плюс 5.

У пятнiцу часам месцамi будзе iсцi дождж i мокры снег, захаваецца слабы галалёд, а на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2, удзень мiнус 1 плюс 4 градусы.

Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, на выхадныя чакаецца далейшае пагаршэнне надвор’я. Часткова праз нашу краiну пройдзе паўднёвы цыклон, але ў той жа час да нас завiтае арктычнае паветра са Скандынавii. Таму ў суботу—нядзелю чакаецца снег, галалёд, слабая мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ў суботу на працягу сутак ад 0 да 6 марозу, па ўсходзе да 3 цяпла. У нядзелю на працягу сутак 1—6 марозу, уначы пры праясненнях да мiнус 9.

Звязда

Каментары1

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь48

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць