
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
На пасаду старшыні Пінскага райвыканкама ўзгоднены Ігар Брылевіч, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства філіяла «Невель» ААТ «Пінскі мясакамбінат».
У сваю чаргу цяперашні старшыня Пінскага райвыканкама Валерый Рабкавец узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
Міхаіл Кісялевіч будзе кіраваць Лепельскім райвыканкамам, а яго папярэднік Барыс Яфрэмаў зойме пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Раней Міхаіл Кісялевіч працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню гэтага ж райвыканкама.
Браслаўскі райвыканкам узначаліць Аляксандр Баданін. Яго папярэдняя пасада — намеснік старшыні Мёрскага райвыканкама.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне парламентарыя Івана Маркевіча намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама
Каментары