Наконт атручваньня Юшчанкі дапытваюць гульцоў зборнай Украіны і Грузіі
Паказаньні даў Андрэй Гусін, у пракуратуру запрошаныя Андрэй Шаўчэнка і Каха Каладзэ.

Былы гулец зборнай Украіны па футболе Андрэй Гусін даў паказаньні ў крымінальнай справе наконт атручваньня тады яшчэ кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Юшчанкі.
Апроч таго, сьледчыя запрасілі ў Генэральную пракуратуру яшчэ двух вядомых футбалістаў, сёньняшніх гульцоў італьянскага «Міляну» — Андрэя Шаўчэнку і Каху Каладзэ.
Усю тройцу зьвязваюць сяброўскія дачыненьні з Тамазам Цынцабадзе (уладальнікам аўтасалёну), які праходзіць як сьведка ў гэтай справе. Ён браў удзел у той вячэры 5 верасьня 2004 году, на які верагодна і быў атручаны Юшчанка.
Андрэй Гусін даў падпіску аб неразгалошаньні:
«Бязглузда, звычайна, што я магу зрабіць. Мне сказалі — я прыйшоў».
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары