На 27 верасня ў Следчы камітэт у якасці сведкаў па «справе БелТА» выклікаюць Дзмітрыя Наважылава і Рамана Салікава, а таксама падазраваную па справе Таццяну Каравянкову. 28 верасня на допыт мусіць явіцца яшчэ адна падазраваная па справе — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.
На допытах у якасці сведкаў на гэтым тыдні таксама пабывалі журналісты інфармацыйнага агенцтва Сяргей Каралевіч і Аляксей Аляксандраў, а перад гэтым 21 верасня — рэдактар Андрэй Серада.
Каментары