Меркаванні117117

Алег Трусаў: Хай трасянка замацуе нашу незалежнасць, а потым…

Ганаровы старшыня ТБМ, в.а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў адказвае на артыкул Міхася Скоблы ў «Народнай Волі».

Алег Трусаў.
Міхась Скобла. Фота Змітра Лупача, Westki.info

Харошы дзядзька Міхась Скобла.

Разумны, прыгожы, дасціпны, вершы піша, у розных газетах друкуецца, падабаецца жанчынам і дзецям. Нядаўна ў «Народнай Волі» (гл. № 76 ад 25 верасня) чарговы артыкул напісаў, аж цэлых 100 радкоў і назву цікавую прыдумаў «Шашаль мовы — трасянка». Палымяны публіцыст сп. Міхась выступіў у абарону роднай мовы ў яе найчысцейшым варыянце, праўда, не сказаўшы, які з існуючых яе варыянтаў яму даспадобы, «тарашкевіца» ці «наркамаўка». Прамаўчаў і пра ўлюбёны алфавіт, бо іх у нас два — «кірыліца» і «лацінка».

Прааналізаваўшы мову артыкула сп. Скоблы, сціпла назавём яе «скаблянка», тым больш што «трусянка» ўжо ёсць. Спадзяюся, што ў яго пярэчанняў з гэтай нагоды не будзе. Шырокае кола носьбітаў «трасянкі» абмаляваў «народаволец» дзядзька Міхась. Гэта экскурсаводы розных музеяў, аўтары прыдарожных шыльдаў, вядомыя спевакі і гумарысты і асабліва маладыя паэты. Трапіў у гэты ганаровы шэраг і я. Праўда, песні і вершы я не пішу, і спеўнага таленту не маю, але — былы старшыня ТБМ і, самае галоўнае, амаль рэктар і «цяперашні арганізатар Нацыянальнага ўніверсітэта».

Можа, тут якраз і «закапаны сабака», бо хто толькі зараз на мяне не нападае з нагоды заснавання і дзейнасці ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Вось і Міхась Скобла далучыўся да такіх дзяржаўных выданняў як «СБ» і «Лідская газета», незалежнага сайта ЗБС «Бацькаўшчына», выпускнікоў ЕГУ і іншых змагароў за «дэмакратыю і справядлівасць».

Але з гісторыяй у сп. Міхася ёсць крыху праблемаў. Так ён піша, што трасянка «далася беларусам у знакі яшчэ на самым пачатку сталінскага тэрору». Не, шаноўны сп. Скобла, з'явілася яна ў нас значна раней, яшчэ ў 17 ст., у часы Рэчы Паспалітай і была яна польска-беларускай, прычым ахапіла спярша нашых магнатаў і шляхту. Дастаткова прыгадаць знакамітую «Прамову Мялешкі».

Але размаўляючы па-польску, наша эліта пра трасянку не забывалася, за што ёй вялікі дзякуй. Напрыклад, наш зямляк Адам Міцкевіч уключыў у свае творы столькі беларускіх слоў, што палякі зараз цэлыя дысертацыі пішуць на гэтую тэму, накшталт «Беларусізмы ў творах Адама Міцкевіча».

Ды і наш класік Янка Купала трасянкі не цураўся, прычым карыстаўся яе двума варыянтамі, як польска-беларускім, так і беларуска-рускім. Дарэчы, і свае першыя вершы спрабаваў пісаць па-польску.

У савецкія часы беларуская трасянка жорстка выкаранялася, асабліва ў войску. Дастаткова вясковаму беларусу сказаць некалькі родных слоўцаў, альбо прамаўляць рускія словы на свой капыл, адразу чуліся кпіны і здзекі з боку «таварышчаў афіцэраў».

Таму трасянка ў нас зараз не шашаль, а апошні бастыён абароны перад шалёным наступам «русского мира».

Напрыклад, прыедзе ў Маскву вядомы нам усім беларус, прачытае па паперцы прамову на «великом и могучем», а потым адкладзе яе ўбок і скажа толькі адно слова «гвалт» і ўсё, ён ужо не «рускі са знакам якасці».

Вялікую ролю носьбіты трасянкі, а гэта большасць насельніцтва Беларусі, могуць адыграць у наступным годзе, падчас чарговага Перапісу насельніцтва.

Я заклікаю ўсіх, хто яшчэ не перайшоў канчаткова на літаратурную мову суседняй дзяржавы, ва ўсіх графах падпіснога ліста пісаць толькі адну мову — беларускую.

Хай трасянка замацуе нашу незалежнасць, а потым, калі па-беларуску загаворыць наша ўлада, можна спакойна, без вялікага ўціску і гвалту засвоіць і «скаблянку».

Каментары117

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць