Культура3333

«Шанцаў няма»: Тадэвуш Кандрусевіч адказаў наконт ініцыятывы беатыфікацыі Францішка Скарыны

У адказ на ініцыятыву адносна беатыфікацыі Францішка Скарыны, з якой 16 кастрычніка выступіла Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з наступнай заявай. Тэкст адказу змешчаны на сайце catholic.by.

«На «Хрысціянскім інфармацыйным партале krynica.info» з’явілася інфармацыя пра тое, што ЗБС «Бацькаўшчына» заахвочвае пісаць лісты пробашчу мінскай парафіі св. Сімона і св. Алены кс. каноніку Уладзіславу Завальнюку з просьбай аб ініцыяванні працэсу беатыфікацыі нашага славутага першадрукара доктара Францішка Скарыны.

У сувязі з гэтым, знаходзячыся на прысвечаным моладзі Сінодзе Біскупаў, які ў гэтыя дні адбываецца ў Ватыкане, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заяўляю наступнае.

Па-першае, Каталіцкі Касцёл з вялікай павагай адносіцца да асобы і заслугаў беларускага першадрукара Францішка Скарыны. У мінулым годзе прадстаўнікі Касцёла прымалі актыўны ўдзел у святкаванні Юбілею 500-годдзя выдання ім Бібліі на роднай мове і з вялікай радасцю прынялі б пацверджанне яго святасці.

Па-другое, працэдура беатыфікацыі (працэс абвяшчэння благаслаўлёным) у Каталіцкім Касцёле акрэсліваецца Апостальскай Канстытуцыяй Divinus perfectionis Magister папы Яна Паўла ІІ. Паводле гэтага дакумента, беатыфікацыйны працэс можа распачаць толькі біскуп таго месца, дзе пахаваны чалавек, пра беатыфікацыю якога ідзе гаворка.

На жаль, дакладна невядома, дзе пахаваны Францішак Скарына. Гэты факт пакуль што не дае ніякіх шанцаў на распачацце працэсу яго беатыфікацыі.

Па-трэцяе, касцёльнае заканадаўства прадугледжвае шмат іншых умоваў для распачацця беатыфікацыйнага працэсу,

і адной з галоўных з’яўляецца перакананне Божага народа ў святасці гэтага чалавека і ў гераічнасці цнотаў, якія ён практыкаваў у сваім зямным жыцці. Акрамя таго, з моманту смерці кандыдата для беатыфікацыі павінен існаваць яго культ сярод вернікаў.

Так, напрыклад, мы памятаем, як падчас пахавання св. Яна Паўла II 8 красавіка 2005 г. на плошчы Святога Пятра ў Рыме з’явіліся плакаты з надпісам: «Ужо святы».

Па-чацвёртае, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі не давала ніякіх паўнамоцтваў кс. каноніку Уладзіславу Завальнюку збіраць матэрыялы для ініцыявання працэсу беатыфікацыі Францішка Скарыны. Працэс беатыфікацыі з’яўляецца перадусім юрыдычным актам, у якім неабходна захоўваць нормы касцёльнага заканадаўства.

Тое, што прапануюць аўтары ініцыятывы, пра якую паведамляе «Хрысціянскі інфармацыйны партал krynica.info», з’яўляецца некананічным дзеяннем і не мае ніякай юрыдычнай моцы ў Каталіцкім Касцёле.

Сабраныя такім чынам матэрыялы не могуць быць далучаныя да працэсу беатыфікацыі ў выпадку яго распачацця біскупам месца, дзе пахаваны наш славуты зямляк.

Каментары33

Цяпер чытаюць

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія3

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус падлічыў, колькі разоў па новых ПДР яму трэба спешвацца пры паездцы роварам на працу9

У Вілейцы знеслі 85-гадовы даўгабуд4

Што за гатэль, у якім спыняўся Пуцін у Кітаі і куды запрашаў Лукашэнку1

Беларускі банк параіў кліентам, якія забыліся PIN-код, звяртацца да Паліны3

На лінейцы ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце студэнтаў прывітаў гуманоід ВІДЭА5

Перад лінейкай школьнікам раздалі інструкцыю, як слухаць гімн5

У слуцкай школе прэм'ера Турчына слухала вельмі сумная пчала ВІДЭА5

Прэзідэнт Польшчы зноў запатрабаваў рэпарацый ад Германіі за Другую сусветную вайну20

«Украіна ў НАТА — гэта дарога да грамадзянскай вайны». У Расіі раптам дасталі з шафы Януковіча — каб ён пахваліў Пуціна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія3

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць