Грамадства66

Сёння ў Курапатах пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»

Паэтычныя чытанні пры свечках распачнуцца а 20-й гадзіне. 

Арганізатары нагадваюць, каб людзі вельмі цёпла апраналіся і бралі з сабою парасоны. На месцы будуць тэрмасы з гарачы пітвом, дажджавікі.

Каб дабрацца на грамадскім транспарце, трэба ехаць да прыпынку Зялёны Луг — 6, а пасля прайсці праз усе Курапаты да месца збору, на заходні бок Курапатаў.

Калі ехаць на машыне, то пункты для парковак: найбліжэйшая, невялічкая, збоку заслаўскай дарогі, паркоўка на запраўцы Белнафтахіма. Ёсць яшчэ паркоўка на кальцавой іншага (усходняга) боку Курапатаў, калі паркавацца тут, трэба прайсці да месца праз усе Курапаты.

Калі каму трэба будзе ў прыбіральню, яна знаходзіцца на запраўцы, якая з месца нашага мерапрыемства будзе трошку бачна.

Чакаюцца выступы паэтаў і бардаў. 

На мерапрыемстве будуць збірацца грошы на ўшанаванне Курапат. Сёлета, нагадваюць ініцыятары чытанняў, на 70 новых вялікіх крыжоў вакол Курапат было сабрана каля 9000 рублёў. У планах — паставіць яшчэ 57 вялізных новых крыжоў, каб абнесці імі ўвесь перыметр Курапат. 

«Сённяшнія літаратурныя чытанні не з'яўляюцца ні палітычнай акцыяй, ні нейкім перформансам — гэта ўшанаванне памяці згубленых пісьменнікаў», — нагадваюць ініцыятары. Першая такая «Ноч расстраляных паэтаў» прайшла ў мінулым годзе.

Каментары6

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць