Грамадства3636

Дачка «Лільчынага бацькі» ад першага шлюбу: Вінаваты той, хто ўзяўся за зброю

Ліза Цімашкова з бацькам Дзмітрыем, жнівень 2018 года. Фота з асабістага архіва дзяўчыны

Лізе Цімашковай 20 гадоў. Яна дачка Дзмітрыя Цімашкова, на якога два месяцы таму напаў з нажом 14-гадовы сын.

Ліза — дзіця ад першага шлюбу Цімашкова. Бацькі дзяўчыны развяліся шмат гадоў таму, але сувязі з бацькам яна не страціла. Ліза кантактуе і са сваімі зводнымі братам і сястрой, С. і Ліляй.

Ніжэй мы публікуем маналог дзяўчыны пра тое, як сям'я спраўлялася з трагедыяй, чаму блог бацькі не варта лічыць гульнёй на публіку і што магло давесці 14-гадовага С. да спробы забойства.

Пра шэсць удараў нажом

Першыя два тыдні пасля таго, што здарылася, я хадзіла, як быццам мяне па галаве стукнулі. Усе думкі, пра што б яны ні былі, заўсёды вярталіся да С., а ў галаве цыклічна круцілася сцэна, апісаная татам: тата, скрываўленая канапа і падлога, валяюцца красоўкі і С. з ашклянелым позіркам і нажом у руцэ.

Я хадзіла ў такім стане два тыдні, тата — паўтара месяца. Я нават баялася, каб у яго не пачалося якое-небудзь посттраўматычнае расстойства.

Такая трагедыя — гэта як удар токам: рэзка, раптоўна, балюча.

На некаторы час выпадаеш з рэальнасці, але праходзіць час, і паступова пачынаеш разумець, пачынаеш звяртаць увагу на тое, што адбываецца вакол і можаш казаць пра тое, што адбылося ўжо без кома, які падступае да горла, і слёз.

«С. казаў, што тата трымае яго за хатнюю гаспадыню. Але тата ж не механічны: калі ў сям'і ёсць дзіця-інвалід, для бацькі гэта вельмі цяжка»

Наконт адносінаў С. з татам усё складана. Калі тата з Оляй [другая жонка Дзмітрыя Цімашкова, мама 14-гадовага С. і Лілі. — Еўрарадыё] яшчэ былі жанатыя, С. аддаваў перавагу яму. Яны даволі добра ладзілі. А Олю С. недалюбліваў, нават мне аднойчы сказаў, што дрэнна да яе ставіцца і што ніколі ў жыцці не будзе ўжываць алкаголь, нагледзеўшыся на маму.

Потым тата развёўся з Оляй і, паколькі ён сам вымушаны вельмі шмат часу аддаваць Лільцы і «Крылам анёлаў», на С. звалілася бόльшая частка хатняй працы. Ён вельмі злаваўся з гэтай нагоды і казаў, што тата трымае яго за хатнюю гаспадыню. Але тата ж не механічны: калі ў сям'і ёсць дзіця-інвалід, для бацькі гэта вельмі цяжка, асабліва, калі ён адзіночка. У гэтых умовах не дазволіш сабе нармальную працу, і тата займаецца сваёй камандай, што забірае амаль увесь час. І С. адчуваў сябе кінутым і празмерна заваленым бытавымі справамі ў стылі памыць посуд і падмесці падлогу. Але, як я сказала, тут выбар невялікі: альбо так, альбо апынуцца ў гразі, альбо наогул на вуліцы.

Мама С. маўчыць, таму што яна ўвогуле не асабліва гаваркая. Ёй цяжка, яна не такая, як мы з татам, не можа выносіць увагу грамадскасці ў цяжкіх сітуацыях.

«Да такога ўчынку можа давесці глыбокая дэпрэсія, але яе загадзя не разгледзіш»

«Сіні кіт» — гэта ці ледзь не першае, пра што падумаў Дзіма пасля таго, што здарылася. Але ці звязаны неяк з гэтым С., я не ведаю. Тата, нібыта, не знайшоў ніякіх доказаў дачынення С. да «груп смерці».

Чаму ён на такое пайшоў, ведае толькі ён сам, а ўсё астатняе — гэта здагадкі. Адзінае, што магу сказаць, на маю думку, да такога ўчынку можа давесці стан глыбокай дэпрэсіі. Гэта такая прычына, якую загадзя і не разгледзіш.

«Вінаваціць «бесталковага бацьку» можа кожны, але вінаваты заўсёды той, хто ўзяўся за зброю»

Мне б яшчэ хацелася дадаць, што вінаваціць «бесталковага бацьку» можа кожны, але на самой справе вінаваты заўсёды той, хто ўзяўся за зброю. А ўвесь гэты недарэчны вікцімблэймінг ў сеціве вельмі нагадвае сітуацыю з Шурыгінай, згвалтаванай і за гэта ж яшчэ і грамадствам аблаянай. Калі чалавек выносіць сваю праблему ў грамадскасць, гэта не значыць, што яму не цяжка, не значыць, што ён «мярзотнік», «хайпалоў» ці яшчэ хто заўгодна. Гэта значыць толькі тое, што яму хочацца падзяліцца вопытам, хочацца данесці праблему да грамадскасці, пачуць яшчэ нечыя думкі.

Ліза Цімашкова. Фота з асабістага архіву дзяўчыны

Людзі ў каментарыях у блогу [»Лільчын бацька» ў «Жывым журнале»] пастаянна абвінавачваюць яго ў «абыякавасці» і кажуць, што чалавек пасля трагедыі не будзе пісаць посты ў такім стылі. Я нават усё ніяк не магу ўлавіць, што ж у гэтым стылі такога асаблівага, пра што ўсе кажуць. Як па мне, проста прыгожа напісана, ён заўсёды прыгожа піша.

Людзі вечна выносяць меркаванні і вешаюць ярлыкі. У цябе праблема? Маўчы. Вырашыў загаварыць? Гавары ціха і плач пры гэтым. Вырашыў напісаць? Пішы блытана, эмацыйна, дрыготкімі рукамі.

Але па факце гэта не працуе. Чалавек можа выглядаць і пісаць як заўгодна, гэта не надае ніякага сакральнага сэнсу напісанаму. Літаратурна — так. Але, як я сказала, ён заўсёды так піша і нават часта так кажа. Можа, я з ім даволі блізка знаёмая у адрозненне ад каментатараў, але я не бачу там абыякавасці — я бачу глыбокую горыч.

«Cын нанёс мне 6 удараў нажом у спіну. За што?» У Мінску за замах на бацьку затрыманы школьнік 

Каментары36

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць