Літаратура

12 снежня ў «Акадэмкнізе» — прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак»

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18-й.

Мойшэ Кульбак. Панядзелак. Маленькі раман. — Прага: Вясна, 2018. Пераклад з ідышу Сяргей Шупа.

У рамане апісваюцца падзеі часоў расейскай рэвалюцыі ў нейкім дастаткова буйным, але дакладна не акрэсленым горадзе. Сам аўтар у тыя часы жыў у Мінску і Вільні.

«Калі меркаваць па «Панядзелку» Мойшэ Кульбака, то ў сучаснай яму беларускай літаратуры 20-х гадоў не было ні такога голасу, ні такой інтанацыі, ні такога філасафічнага задумення над жыццём, — кажа літаратуразнаўца і перакладчык Ян Максімюк. —

Невялікі раман пра «рэвалюцыйны горад, што размясціўся сярод гор» здзіўляе сваёй рэфлексіўнасцю і заклікам да захавання свайго прыватнага свету і незалежнасці ў навальніцы часу. Працэс пазнання адбываецца не праз актыўнасць, а праз пасіўнае быццё, цвердзіць галоўны герой «Панядзелка». І ўдакладняе: кот адчувае сваё быццё не тады, калі разрывае кіпцямі здабычу, а тады, калі грэецца на сонцы.

Зусім нечаканая кніжка, выцягнутая беларускім перакладчыкам з цёмнай кладоўкі забыцця. Кніжка, у якой 30-гадовы аўтар дзеліцца досведам 60-гадовага».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны9

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць