Усяго патроху1313

«У мяне месячныя»: брэнд Ku пачаў вырабляць майкі з правакацыйнымі выказваннямі па-беларуску

У інстаграме з'явіўся новы брэнд адзення пад назвай «Ku | Майкі з вышыўкай».

Адметныя гэтыя футболкі тым, што словы на іх вышываюцца па-беларуску. Пакуль у наяўнасці брэнда — майкі з фемінітывамі (у дадзеным выпадку — з назвамі прафесій ў жаночым родзе), а таксама вышыўка беларускіх мацюкоў і такіх фраз як, напрыклад: «У мяне месячныя».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Галоўная наша цікаўнасць — гэта майкі з фемінітывамі. Мы за тое, каб у кожнай спецыялісткі над сэрцам ганарова была вышытая яе прафесія. Вы ж ганарыцеся месцам, дзе працуеце? А можа толькі збіраецеся ўсё змяніць і пайсці ў сферу IT? Хай у вас усё атрымаецца, а наша майка вам у гэтым дапаможа! #it#программистка#праграмістка#look#belarusgirl#fashion#kufm#belarus#майкисвышивкой#машиннаявышивка#вышивка#minsk#grodno#mogilev#vitebsk#gomel#brest#instabelarus#wear#girls#womanpower

Публикация от Ku | Майкі з вышыўкай (@_ku.fm)

Стваральніцы «Ku» пакуль хаваюць свае імёны ў сакрэце, запрашаючы звяртаць увагу не на іх асобу, а на прапанову.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Хай апошнія дні 2018-га праходзяць так, як таго хочаце вы. Скажыце ўсім праблемам наша «Шкындзёхай» (што ў перакладзе на рускую мову значыць «Отвали»). І такая вось майка якраз у наяўнасці. Усяго 30 рублёў, каб паслаць праблемы далёка і надоўга #майкінамове#coolgirl#look#belarusgirl#fashion#kufm#belarus#майкисвышивкой#машиннаявышивка#вышивка#minsk#grodno#mogilev#vitebsk#gomel#brest#instabelarus#wear#girls#womanpower#феминитивы#майкисфеминитивами

Публикация от Ku | Майкі з вышыўкай (@_ku.fm)

«Майкі з фемінітывамі ў нейкі момант сталі вельмі папулярнымі ва Украіне. Нам хочацца, каб і ў нашых дзяўчат была магчымасць з гонарам насіць свае прафесіі пад сэрцам у жаночым родзе. Абавязкова на роднай мове. Акрамя таго, мы супраць тэм-табу накшталт сэксу ці функцыянавання арганізма, таму запрашаем усіх свабодных жанчын смела насіць на сабе майкі з фразай «У мяне месячныя» ў тыя самыя дні, каб зняць усе непатрэбныя пытанні пра ваш стан і настрой».

Словы на майках вышываюцца на машынцы, але ў хатніх умовах, таму, кажуць прадстаўнікі «Ku», усё робіцца «крафтава і з любоўю».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

З чым можна насіць майкі зімой? Ды з чым заўгодна! Нехта лічыць, што гэта летняе адзенне, але насамрэч у ім вельмі камфортна і зімой. Насіце з жакетамі, касцюмамі ці проста накідвайце на верх паліто, калі ў памяшканні будзе цёпла ці збіраецеся танчыць на канцэрце пасля працы — вы шыкоўныя! #блогерка#blog#bloging#blacknote#майкінамове#coolgirl#look#belarusgirl#fashion#kufm#belarus#майкисвышивкой#машиннаявышивка#вышивка#minsk#grodno#mogilev#vitebsk#gomel#brest#instabelarus#wear#girls#womanpower#феминитивы#майкисфеминитивами

Публикация от Ku | Майкі з вышыўкай (@_ku.fm)

Нагадаем, у верасні беларуская крама сувеніраў «Ёгуртны торт» прэзентавала аўтарскую серыю прынтоў для футболак, а таксама кепкі пад назвай «Фемінізм». Але за сэксізм іх жорстка раскрытыкавала грамадскасць, і футболкі так і не пабачылі свет.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць