Музыка1111

Лявон Вольскі прэзентаваў «Русскую песню» ВІДЭА

Фота Андрэя Давыдчыка

Лявон Вольскі прадставіў у сеціве трэці сінгл з новага альбома «Гравітацыя», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. Упершыню з пачатку 80-х музыка заспяваў на рускай мове.

— Песню я напісаў у 2013 годзе, яшчэ да пачатку падзей ва Украіне. На жаль, вялікая частка нашай краіны жыве ў чужой медыяпрасторы, цікавячыся больш зорнымі раманамі Пугачовай і Кіркорава, чым падзеямі ў Беларусі — было так тады, застаецца так і зараз. Асабліва моцна на масы ўплывае тэлебачанне — пра гэта кліп, які зняў рэжысёр Аляксандр Міцкевіч. Я ўжо гадоў 10-15 не гляджу аніякія каналы і вельмі гэтаму рады, — распавёў Лявон Вольскі.

Новы альбом «Гравітацыя», які мае выйсці ў хуткім часе, завяршае трылогію, распачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Гравітацыя» адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада. Даведка: (033) 661 14 32.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць