Кіно44

«На смаргонскім фронце без змен»: рэжысёр Аляксей Туровіч здымае фільм пра Першую сусветную ФОТА

Не так даўно жыхары мікрараёна Карані ў Смаргоні бачылі пушкі і салдат у форме Першай сусветнай вайны. Тут здымаў кіно рэжысёр Аляксей Туровіч. Ашмяны, Смаргонь, Вілейка, Маладзечна не чужыя Аляксею. Як не чужыя тэмы Першай сусветнай і сталінскіх рэпрэсій, піша «Рэгіянальная газета».

На здымках.

У Карлаўшчыне было сапраўднае дзяцінства. Толькі без бацькоў

У тры гады Аляксей трапіў у Карлаўскі дзі­цячы дом, што каля вёскі Семернікі на Ашмяншчыне.

— Менавіта з Карлаўскім дзіцячым домам у мяне звязаныя самыя прыемныя дзіцячыя ўспаміны. Тут было сапраўднае дзяцінства, толькі без бацькоў, — прыгадвае Аляксей. — Гэта прыгожае, проста містычнае месца. Побач возера. Тут вельмі добра адносіліся да нас, дзяцей. Пра тыя гады я зняў фільм «Мая Карлаўшчына».

У Карлаўскім дзі­ця­чым доме Аляксей жыў да сямі гадоў. У 1966-м установу рас­фарміравалі. Пры­ехала некалькі грузавых ма­шын і дзяцей перавезлі ў дзіцячы дом у Воранаве. Тут хлопец правучыўся першы клас, а пасля трапіў у такую ж установу ў Ашмянах. У ёй выхоўваўся і родны брат Аляксея Віктар Туровіч.

— Маці наведвала нас раз на год. І спрыяла таму, каб мы, браты, былі разам, — кажа Туровіч.

Не разумеў, чаму павінны быць як усе

У Ашмянах хлопец вучыўся ў школе. Кажа, бянтэжыла савецкая ідэалогія, не разумеў, чаму дзяцей выхоўвалі, як робатаў, чаму ён павін­ны быць такім, як усе. Пасля школы адвучыўся ў Вілейцы на трактарыста. На Вілейшчыне быў на практыцы ў вёсцы Асавец, што побач з Куранцом.

Аляксей Туровіч у форме афіцэра Першай сусветнай.

Працаваць пачынаў у калгасе ў Насілаве, што на Маладзечаншчыне. Жыў на кватэры ў вяс­ковых гаспадароў у Зас­ценках. Яны навучылі яго сялянскай працы: касіць і складаць сена, даглядаць за жывёлай. Пасля войска шмат ездзіў па свеце.

Як прыйшоў у кіно

— У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, у Мінск, — прыгадвае Аляксей. — У адной з газет убачыў аб’яву, што тэатр-студыя кінаакцёра пры «Беларусьфільме» набірае на вучобу. Тэатр мне падабаўся. Калі жыў у Ніж­невартаўску, быў акцёрам-аматарам.

Так Аляксей трапіў на курс да Ігара Дабралюбава — рэжысёра, які здымаў «Белыя Росы». Атрымаў дыплом акцёра тэатра і кіно. Зняўся ў фільмах «Кветкі правінцыі», «Эпілог», разам з Мікалаем Яроменкам — у фільме «Сын за баць­ку». Як пазаштатнік шмат працаваў на тэлебачанні.

Чаму пяцёра не маглі скруціць аднаго

Рэжысёрам Аляксей стаў працаваць ад па­чатку 2000-х. Зняў філь­мы «Адзін, зусім адзін», «Сынок», «Яблык поўні». Найбольш маш­табная праца рэжысёра Туровіча — фільм­ «Жоўты пясочак» па творы Васіля Быкава.

— Неяк я апынуўся ў вельмі складанай жыццёвай сітуацыі, ся­дзеў у турме. І даў сабе слова: калі выжыву, аба­вязкова здыму «Жоў­ты пясочак», бо адчуваў сябе вельмі падобным да яго герояў.

Сюжэт апавядання просты: работнік НКВД вязе з турмы на машыне пяцярых чалавек: роз­ных па ўзросце і сацыяльным статусе. Сярод іх і селянін-аднаасоб­нік, і шчыры камуніст, і звычайны маскоўскі злодзей. Усіх чакае адно — расстрэл.

— Многія пыталіся: як так можа быць, што пяць чалавек не скруцілі ад­на­го нкусаўца і не­ збеглі? — кажа Аляк­сей. — А я разумею: гэта былі людзі, якіх сістэма зламала маральна.

Фільм «На смаргонскім фронце без змен» здымаў за свае грошы

Сёння рэжысёр ужо адзняў матэрыял да філь­ма «На смаргонскім фронце без змен» — гульнявое кіно пра Першую сусветную. У фільме — падзеі 1915 года на Смаргоншчыне, калі гінула шмат людзей, былі вялікія газавыя атакі.

Аднак фільм не столькі пра вайну, колькі пра стан душы чалавека на вайне, кажа Аляксей. У аснове сюжэта — гісторыі артылерыста Генадзя Маркоўскага. У 1915 ён пайшоў добраахвотнікам у расійскае войска і адразу трапіў на лінію фронту ў Смаргонь. Адсюль ён піша лісты сваёй дзяўчыне Ніне. Расказвае пра жахі і бессэнсоўнасць вайны.

Акцёры пазіруюць у перапынках паміж здымкамі.

Генадзь Маркоўскі выжыў у той вайне. На яго ўспаміны Аляксей Туровіч натрапіў у архівах.

Фільм рэжысёр зды­маў за свае грошы: якраз прадаў нерухомасць. Ка­­жа, звяртаўся «Бела­русьфільм» па дапамогу, але яе не атрымаў.

— Фільм здымаў па ўласным сцэна­рыі. Паказаў там Аляксандру Тал­стую, — кажа Аляксей. — Смаргонь вельмі пацяр­пела ў той вайне, уся была разбураная. Зас­таўся толькі касцёл.

Форму прымераў, але не здымаўся

Сам Аляксей на здымках прымераў форму афіцэра Першай сусветнай, але не здымаўся, было шмат рэжысёрскай працы. Кажа, можа з’явіцца недзе ў кадры на паўхвілінкі.

Вядомых акцёраў у фільме няма. Па словах Аляксея, на іх не хапіла б грошай. Але незнаёмыя твары ў кадры, на думку рэжысёра, таксама добра. Тым больш, практычна ўсе згодныя былі працаваць на валанцёрскіх пачатках.

Цяпер трэба адабраць матэрыял, змантаваць яго. А гэта працы, як мінімум, на год.

Фотаздымкі забяспечаныя Аляксеем Туровічам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць