Здарэнні

Віцебскага дэсантніка абвінавачваюць у перавышэнні ўлады

Да 10 гадоў пазбаўлення волі пагражае былому камандзіру аддзялення 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. Старэйшага сяржанта Аляксея Раманенку абвінавачваюць у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам. Ён загадаў малодшым па званні зрабіць кулёк праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас кулька зламаў ключыцу.

Які матыў быў у Аляксея Раманенкі, зараз высвятляе следства. Крыніцы, знаёмыя з інцыдэнтам, паведамляюць, што 22-гадовы сяржант такім чынам «спрабаваў паказаць сваю ўяўную перавагу».

Першапачаткова пацярпеламу радавому паставілі дыягназ «звычайны вывіх», аднак пасля кансультацыі са спецыялістам у дакументах з'явіўся дыягназ «закрыты пералом ключыцы».

На пытанне, ці была спроба ўтаіць рэальны дыягназ, прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў заявіў:

— Усё пакажа следства. З няўхільнай цвёрдасцю заяўляю, што ў войску будуць выкараняцца любыя правапарушэнні. Калі віна будзе даказаная, вайсковец будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Аляксей Раманенка служыў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, пасля чаго ў маі 2018 года з ім склалі кантракт. А ўжо ў снежні адбыўся інцыдэнт.

У студзені 2019-га Раманенка быў звольнены з вайсковай службы ў запас, у лютым у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.2 арт. 455 КК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць