У Новай Зеландыі запусцілі арыгінальную сацыяльную рэкламу аб рамянях бяспекі ФОТЫ
Транспартнае агенцтва Новай Зеландыі запусціла новую сацыяльную кампанію з мэтай прыцягнуць увагу да пытання бяспечнага кіравання. У кампаніі ўзялі ўдзел дзесяць мужчын — кіроўцы і пасажыры, якія трапілі ў ДТЗ і чые жыцці выратавалі рамяні бяспекі.

Фатаграфіі — серыя рэальных гісторый тых, хто выжыў у аварыях. Усе ўдары і траўмы, што засталіся ад рамянёў бяспекі, былі адноўлены з дапамогай макіяжу і пратэзавання.
Сацыяльная кампанія ўключае ў сябе серыю кароткаметражных ролікаў, у якіх кожны з дзесяці мужчын распавядае сваю гісторыю.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары