Свет2424

Новы прэзідэнцкі рэйтынг ва Украіне: Зяленскі першы, Парашэнка другі з істотным адставаннем

Шоўмен Уладзімір Зяленскі займае першае месца ў рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання групы SOCIS.

Калаж: Українська правда.

За Зяленскага гатовыя аддаць свае галасы 27,7% выбаршчыкаў, якія абавязкова будуць галасаваць і вызначыліся са сваім выбарам.

За дзеючага прэзідэнта Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 19,6%, за Юлію Цімашэнка — 14,8%, Юрыя Бойку — 9,6%, Анатоля Грыцэнку — 8,2%, Алега Ляшко — 4,8%.

Іншыя кандыдаты набіраюць менш за 3% галасоў.

23,9% украінцаў лічаць, што на выбарах прэзідэнта Украіны пераможа Пятро Парашэнка.

19,3% апытаных думаюць, што пераможа шоўмен Уладзімір Зяленскі. Яшчэ 13,2% рэспандэнтаў лічаць, што краіну ўзначаліць Юлія Цімашэнка.

Пры гэтым, 24% украінцаў не ведаюць, хто пераможа на выбарах. Яшчэ 9,3% адмовіліся адказваць на пытанне.

Даследаванне праводзілася з 5 па 10 сакавіка 2019 сярод насельніцтва Украіны, старэйшага за 18 гадоў, метадам асабістага інтэрв'ю (face-to-face) па месцы жыхарства рэспандэнта. Было апытана 2000 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны (без уліку насельніцтва АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей).

Каментары24

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць