
Фота ДАІ Віцебскай вобласці
Аварыя адбылася сёння раніцай у Гарадоцкім раёне на 16 км аб'язной аўтадарогі мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Віцебскай вобласці. Кіроўца аўтамабіля Nissan Primera не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся металічную адбойную агароджу. «Пасля гэтага аўто перакулілася на дах. У выніку ДТЗ загінулі на месцы кіроўца 1976 года нараджэння і пасажыр 1968 года нараджэння», — паінфармавалі ў ДАІ.
У машыне ехалі яшчэ двое пасажыраў. Пасля агляду медыкаў 67-гадовы мужчына дастаўлены ў бальніцу, другі — 39-гадовы мужчына — не пацярпеў.
Паводле слоў аднаго з пасажыраў, ДТЗ адбылося ў момант абгону спадарожнага аўтамабіля. Хуткую дапамогу і ДАІ выклікалі відавочцы ДТЗ. Вядзецца праверка.

Фота ДАІ Віцебскай вобласці
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары