
Фота з адкрытых крыніц
У штабе Уладзіміра Зяленскага абвяргаюць чуткі пра аб'яднанне з «Бацькаўшчынай» і магчымае прызначэнне прэм'ер-міністрам Юліі Цімашэнка пасля перамогі кандыдата-шоўмена.
Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў спікер штаба Зяленскага Дзмітрый Разумкаў, паведамляе Укрінфарм.
«Пра якое прэм'ерства [Юліі Цімашэнка] мы можам зараз казаць, калі прэм'ерства — гэта, у першую чаргу, пагадненне і кааліцыя ў Вярхоўнай Радзе. Пры ўсёй павазе, але ў Юліі Уладзіміраўны не хапае «штыкоў». А партыя «Слуга народа» ў вялікім аб'ёме з'явіцца толькі восенню», — заявіў Разумкаў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары