Здарэнні44

Гамяльчук за 10 гадоў зарабіў $30 тысяч на працэнтах за нелегальныя пазыкі

У Гомелі завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага жыхара, распавялі ў Следчым камітэце.

Абвінавачаны з 2007 па 2017 год без атрымання неабходнай ліцэнзіі даваў пазыкі пад працэнты. Большасць яго кліентаў з'яўляліся наведвальнікамі ігральных устаноў і бралі пазыку, каб адыграцца. Сума пазыкі вар'іравалася ад 100 даляраў да 35 тысяч даляраў. Таксама ў заклад мужчына браў залаты гадзіннік, ювелірныя вырабы і аўтамабілі.

Даход, які атрымаў дзялок, ацанілі ў 30 тысяч даляраў.

Акрамя гэтага, устаноўлены і іншыя злачынствы, якія здзейсніў затрыманы. Так, знаходзячыся ў адным з казіно разам са сваім знаёмым, ён адкрыта выкраў у яго фішкі і прайграў іх у рулетку. Пры чарговай сустрэчы пасля патрабаванняў пацярпелага вярнуць грошы за фішкі абвінавачваны яго пабіў. Высветлілася, што абвінавачаны пабіў яшчэ траіх мужчын.

Таксама адзін з пазычальнікаў доўгі час не мог вярнуць свой залаты пярсцёнак, які аддаў абвінавачанаму.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры; парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі; рабаванне; злоснае хуліганства; заведама ілжывы данос.

Маёмасць гамельчука (два аўтамабілі, дзве кватэры, скутар) на агульную суму 185 тысяч рублёў арыштавалі.

Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

МЗС Беларусі адмяніў жывую чаргу па апастыль у Мінску. Цяпер трэба запісвацца загадзя2

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве4

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць