Музыка

Гурт «Мутнаевока» прэзентуе сінгл «Лініі» АЎДЫЯ

Гэта першы трэк пасля выхаду трэцяга паўнафарматнага альбома «Метро» год таму.

«Лініі» - гэта вобраз пераломнага моманта ў жыцці кожнага, калі тваё ўнутранае «я» праходзіць самаідэнтыфікацыю: «я ў грамадстве» ці «я і грамадства». У выніку падобных выпрабаванняў ты знаходзіш сваю «такую ж» другую палову.

Усе мы такія розныя, але ўсе мы заадно. І нават шнары жыццё нам пакінула адныя», — тлумачаць удзельнікі гурта.

View this post on Instagram

⚡Сустракай наш новы сінгл «Лініі»! Слухай па спасылцы ў шапцы профілю @mutnaevoka Канцэртная прэзентацыя: 16.05 - Мінск / 17.05 - Гародня / 31.05 - Гомель. Сінгл «Лініі» гучыць без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльных становішчах. Рэкамендуецца для прыватнага і калектыўнага праслухоўвання. Рэпосты, падабайкі і любыя іншыя ўзаемадзеянні законам не караюцца. #mutnaevoka #music #belarus #linii #single #мутнаевока

A post shared by Гурт "Мутнаевока" (@mutnaevoka) on

Хлопцам удалося аб'яднаць любоў да поп-музыкі, прымяніць ейныя прыёмы ва ўласнай творчасці, а таксама чарговы раз паэксперыментаваць з гучаннем, не прывязваючыся да канкрэтнага стылю.

Кампазіцыя сінгла наўмысна пабудавана не ў агрэсіўнай форме. Яшчэ раз пераконваючы тых, хто стэрэатыпна мысліць: «рок — гвалт». Але сапраўдныя моцныя перажыванні можна данесці і сродкамі мілагучнай канструкцыі.

Сінгл «Лініі» гучыць без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльным становішчы. Рэкамендуецца для прыватнага і калектыўнага праслухоўвання. Рэпосты, падабайкі і любыя іншыя ўзаемадзеянні законам не караюцца.

Лайв-прэзентацыя ў Мінску адбудзецца 16 траўня ў клубе Brugge. Квіткі можна набыць анлайн.

«Мутнаевока» у сацсетках: VK, Instagram

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока». УНП 191688610

Каментары

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць