Эканоміка

Расія і Беларусь стварылі рабочую групу для ацэнкі страт ад забруджанай нафты

Прадстаўнікі «Белнафтахіма» і Мінэнерга Расіі ўвойдуць у рабочую групу па ацэнцы страт ад забруджанай нафты і спосабаў іх кампенсацыі, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак па выніках сустрэчы з беларускім калегам Ігарам Ляшэнкам, піша ТАСС.

Па кампенсацыі шкоды беларускім НПЗ ёсць шмат розных пытанняў, дадаў Козак. «Усе гэтыя пытанні няхай спецыялісты палічаць — што ёсць рэальная шкода, а што папяровая. Тэхнічныя спецыялісты павінны яшчэ вызначыць прычынна-выніковыя сувязі. Гэта такое пытанне, ад чаго зламаўся — ад гэтай нафты або ад натуральнага зносу. Гэта няпростае пытанне, адразу на яго адказаць немагчыма», — сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Расія і Беларусь вядуць канструктыўную працу па ацэнцы страт ад забруджанай нафты. «У нас няма ніякіх супярэчнасцяў з пункту гледжання таго, што кампенсацыя павінна быць з расійскага боку, але яе рэальна палічыць. Калегі дамовіліся, рабочая група спецыяльна палічыць не толькі фактычны памер страты, але і спосабы кампенсацыі, таму што яны могуць быць рознымі. І прапановы, пакуль не скончана ўся гэтая праца па мінімізацыі гэтых страт, — яны сумесныя, таму тут у нас поўнае разуменне і вельмі канструктыўная праца. Але назваць памер кампенсацыі, парадак лічбаў дакладна не зможам», — сказаў Козак.

Паводле яго слоў, цяпер падлік кампенсацый для бакоў не прыярытэт, бо ў першую чаргу неабходна ліквідаваць наступствы.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка у сваю чаргу адзначыў: «Што такое шкода НПЗ? НПЗ устане на капрамонт, калі ў яго там графік. У ходзе рамонту ўскрыюць нешта, паглядзяць. Гэта ўсё часовыя пытанні. Нам трэба час, добры стук заўсёды пакажа. Вось вы ўзялі дзядуляў стары масквіч ці «Победу» і гоніце на Санкт-Пецярбург. Як вы думаеце, што вылезе? Вы ж не ведаеце».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць