Навука і тэхналогіі

У Магілёве адкрываюць першы ў Беларусі кабінет лячэння болю

Першы ў Беларусі кабінет лячэння болю адкрываецца на базе Магілёўскай лякарні № 1, паведамляе Mogilevnews. Ён абсталяваны неабходнай тэхнікай, а яго загадчык доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг бальніцы Сяргей Гапановіч і яго калегі ўжо аказваюць спецыялізаваную дапамогу першым пацыентам, якія маюць патрэбу ў сістэмным лячэнні хранічнага болевага сіндрому.

— Медыцына болю — вельмі важны напрамак аховы здароўя ўсіх перадавых краін свету, які інтэнсіўна развіваецца, — распавядае намеснік галоўнага лекара бальніцы Аляксей Шчарбінскі. — Нярэдка лекары сутыкаюцца з сітуацыяй, калі боль не проста сімптом хваробы, а сам з'яўляецца хранічнай паталогіяй, мучыць чалавека гадамі і патрабуе пэўнага лячэння (болі спіны, галавы, тазавыя…). Па міжнароднай статыстыцы кожны пяты жыхар планеты пакутуе ад хранічнага болевага сіндрому. У многіх краінах гэтай праблемай займаюцца кабінеты і клінікі болю. У Эстоніі, напрыклад, з насельніцтвам менш за паўтара мільёна чалавек функцыянуе больш за 10 кабінетаў болю.

Сяргей Гапановіч працуе ў гэтым кірунку ўжо больш за 5 гадоў. Стажыраваўся ў шэрагу краін, у тым ліку ў клініцы болю ў Кёльне. Сёння лячэннем хранічнага болевага сіндрому заняты не толькі ён, яго калегі анестэзіёлагі-рэаніматолагі, але і лекары іншых аддзяленняў бальніцы. Падтрымліваюць доктара Гапановіча і яго калегаў у гэтых распрацоўках адміністрацыя бальніцы і галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг краіны Аляксандр Дзядзько. А ў мінулым годзе Сяргей Уладзіміравіч атрымаў грант Лукашэнкі на развіццё тэмы. І вось зараз адкрыццё першага ў Беларусі кабінета лячэння болю — паспяховая рэалізацыя гэтага праекта.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць