Грамадства44

Прадстаўніца Беларусі ўпершыню абраная ў праўленне Еўрапейскай пісьменніцкай рады

www.culturepartnership.eu

У Рызе падчас Генеральнай асамблеі Еўрапейскай пісьменніцкай рады (European Writers’ Council) было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. У склад праўлення ўпершыню за час існавання EWC ўвайшла прадстаўніца Беларусі — сябра Сакратарыяту Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, паведамляе прэс-служба СБП

Прэзідэнтам EWC абраная нямецкая пісьменніца Ніна Георге (піша таксама пад псеўданімамі Ан Уэст, Джэйн Баньоль, Ніна Крамер).

Еўрапейская пісьменніцкая рада — федэрацыя 44 нацыянальных арганізацый прафесійных пісьменнікаў, літаратурных перакладчыкаў і праектных менеджараў. Яна прадстаўляе больш за 160 тысяч літаратараў з 34 краін Еўропы, найперш з Еўрасаюза, а таксама Беларусі, Ісландыі, Каталоніі, Нарвегіі, Сербіі, Турцыі, Швейцарыі і Чарнагорыі. 

Ад Беларусі з 2010 года правадзейным сябрам EWC зяўляецца Саюз беларускіх пісьменнікаў. З постсавецкай прасторы у Еўрапейскую пісьменніцкую раду, акрамя СБП, уваходзяць толькі літаратурныя арганізацыі краін Балтыі.

Каментары4

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць