Свет55

Паплечніка Януковіча, якога шукае СБУ, пусцілі на парламенцкія выбары ва Украіне

Былы дэпутат ад Партыі рэгіёнаў і экс-кіраўнік адміністрацыі былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Андрэй Клюеў, якога з 2014 года шукае Служба бяспекі Украіны (СБУ), быў зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнай Рады, паведамляе «РБК-Україна».

Клюеў лічыцца як кандыдат ад Ліберальнай партыі Украіны па мажарытарнай акрузе ў горадзе Бахмут (былы Арцёмаўск), што знаходзіцца ў Данецкай вобласці непадалёк ад лініі размежавання. Рашэнне аб рэгістрацыі палітыка было прынята пасля таго, як Вярхоўны суд Украіны абавязаў ЦВК паўторна разгледзець яго дакументы. У камісіі адзначылі, што іншыя спосабы выканання рашэння суда, акрамя як рэгістрацыя Клюева, у яе адсутнічаюць.

Акрамя таго, Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне дапусціць да выбараў блогера Анатоля Шарыя, што займае першы нумар у спісе Партыі Шарыя, якому раней таксама было адмоўлена ў рэгістрацыі. Як і ў выпадку з Клюевым, рашэнне было прынята пасля адпаведнай пастановы Вярхоўнага суда.

Абодва палітыкі — Клюеў і Шарый — праследуюцца праваахоўнымі органамі Украіны.

Украінскі валанцёр Раман Сініцын заклікаў выходзіць на Майдан у 20.00 супраць рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Анатоля Шарыя і Андрэя Клюева.

«Зарэгістравалі, хоць яны не жылі апошнія 5 гадоў ва Украіне і па законе наогул не мелі ніякіх шанцаў быць зарэгістраванымі. А ў гэты час з турмаў выпускаюць тэрарыстаў і забойцаў нябеснай сотні. Я гэтага цярпець не збіраюся», — напісаў Сініцын ў Facebook.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць