У Слоніме супрацоўніца банка падманула знаёмых на 540 тысяч рублёў
Супрацоўніцу банка са Слоніма абвінавачваюць у тым, што яна вымантачыла ў знаёмых 540 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Са студзеня 2014 года па кастрычнік 2018 года, выкарыстоўваючы даверныя адносіны з пацярпелымі, жанчына прасіла іх пазычыць ёй грошы пад рознымі выдуманымі прычынамі. Марнуючы грошы, яна першапачаткова не збіралася іх вяртаць.
У красавіку 2017 года пры звароце адной са знаёмых кліентак у банк, каб закрыць крэдытны дагавор, супрацоўніца банка толькі для выгляду апрацавала такую заяву апошняй. Неабходныя дакументы па закрыцці дагавора і вяртанні банкаўскай аплатнай карты абвінавачаная не аформіла. Потым пры дапамозе карты ашуканай кліенткі яна здымала гатоўку, аплачвала тавары і паслугі.
Прычыненую шкоду нікому з пацярпелых абвінавачаная не пакрыла.
Жанчына застаецца пад вартай.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары