Улада11

У Баранавічах забракавалі амаль 40% прызыўнікоў

Часцей за ўсё маладыя людзі пакутуюць ад хваробаў касцёва-цяглічнай сістэмы, сістэмы кровазвароту і хваробаў органаў стрававання.

У Баранавічах у рамках асенне-зімовай прызыўной кампаніі медкамісію прайшлі 620 прызыўнікоў. З іх 235 чалавек (каля 38%) прызналі непрыдатнымі для вайсковай службы па стане здароўя, паведамляе «Intex-press».

Часцей за ўсё маладыя людзі пакутуюць ад хваробаў касцёва-цяглічнай сістэмы, сістэмы кровазвароту і хваробаў органаў стрававання.
Па словах начальніка аддзялення прызыву на ваенную службу Баранавіцкага АГВК Аляксандра Барчанкова, колькасць прызыўнікоў, якіх па стане здароўя прызнаюць непрыдатнымі для вайсковай службы, расце з кожным прызывам. Дзевяць чалавек своечасова не з’явіліся на прызыўныя мерапрыемствы.

Нагадаем, што менавіта ў Баранавічы (у 8-ю радыётэхнічную брыгаду) накіравалі для праходжання ваеннай службы Франака Вячорку.

Сёлета конкурс у войска складаў больш за 8 чалавек на месца – у зімовай прызыўной кампаніі ўзялі ўдзел каля 86 тысяч прызыўнікоў, а ў войска накіраваліся каля 10 тысяч маладых людзей.

СП, паводле Intex-press

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі11

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку12

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

Лаўроў заявіў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага пакуль не гатовая для правядзення7

Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі11

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць