Свет2020

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Прэзідэнт ЗША напісаў чарговы крытычны пост на адрас свайго папярэдніка і назваў Расію захопнікам.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін. Фота: Jae C. Hong / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны папярэднік Джо Байдэн забараняў Украіне атакаваць тэрыторыю Расіі.

У новым допісе ў сваёй сацыяльнай сетцы Трамп фактычна назваў Расію захопнікам.

«Вельмі цяжка, калі не немагчыма, выйграць вайну, не атакуючы краіну-захопніка. Гэта як у спорце: ёсць вялікая каманда з бліскучай абаронай, але ёй не дазваляюць гуляць у атацы. Шанцаў на перамогу няма! Тое ж самае з Украінай і Расіяй. Карумпаваны і вельмі некампетэнтны Джо Байдэн не дазволіў Украіне наступаць, а толькі абараняцца. Ну і як гэта спрацавала?» — напісаў Трамп.

Ён у чарговы раз паўтарыў тэзіс пра тое, што вайны б не было, калі б ён быў прэзідэнтам. А таксама паабяцаў усім «цікавыя часы».

Каментары20

  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    21.08.2025
    Дональд, найлапідарнейшы з лапідарыяў, спыніся! Няўжо ты хочаш справакаваць вармонгера, стратэгічнага генія і проста вэры смарт гая пьютіна распачаць трэцяю сусветную!? Мы, лапідарыі, не даруем табе гэтага!
  • Жвір
    21.08.2025
    Чаму Трамп не ўзгадвае на забарону пастачэньня зброі Украіне, якую трымалі рэспубліканцы на яго Трампа, загад ? Чаму рэспубліканцы не выходзілі на Байдэна з патрабаваньнем дазволіць Украіне выкарыстоўваць зброю па тэрыторыі Расеі ? Нават тое, што Байдэну ўдалося дамагчыся, у пытаньні ўзбраеньняў для Ўкраіны, выклікала незадаволенасьць і супраціў з боку рэспубліканцаў.
    Цяпер Трамп навешвае на Байдэна ўсіх сабакаў, ды коціць на яго бочкі... Гэта ўжо не папулізм, гэта мярзота.
  • 3% у міня
    21.08.2025
    І хочэт памоч і не можэт, аднаврэменна.

Цяпер чытаюць

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці11

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якую блатную пасаду атрымаў пасля вызвалення з СІЗА экс-дырэктар Палаца Рэспублікі6

Шрайбман мяркуе, што Беларусь можа быць на парозе пералому33

«Думаў, гэта качкі, а там дзіця!» Мінчук дапамог школьніку выбрацца са Свіслачы

У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус12

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску12

Адміністрацыя Трампа і Мінск абмяркоўваюць вызваленне 100 палітвязняў 13

Ушакоў пра публікацыю сваіх размоваў: «Гэта ўсё вельмі незвычайна!..»10

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС4

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці11

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць