Грамадства66

Памёр першы рэктар Полацкага ўніверсітэта Эрнст Бабенка

Яму быў 81 год.

Фота Полацкага ўніверсітэта

15 жніўня памёр прафесар Эрнст Міхайлавіч Бабенка — першы рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута і Полацкага дзяржуніверсітэта.

Развітанне пройдзе ў суботу ў вучэбна-лабараторным корпусе ПДУ ў Міжрэччы з 10.00 да 12.00, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Эрнст Бабенка нарадзіўся 21 кастрычніка 1937 года ў Плешчаніцах. Скончыў школу ў Маладзечне, затым Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут.

У 1968—1970 — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута, затым дырэктар. У 1974—1976 гг. — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута, затым быў дырэктарам Інстытута электроднай прамысловасці Міністэрства каляровай металургіі СССР, намеснікам гендырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб'яднання «Саюзвуглярод» Міністэрства каляровай металургіі.

З пачаткам перабудовы вярнуўся ў Наваполацк, быў рэктарам Наваполацкага політэхнічнага інстытута, а пасля яго пераўтварэння ўзначальваў у 1993-2003 гадах Полацкі дзяржаўны універсітэт.

Дзякуючы намаганням Бабенкі ў 2003 годзе Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў перададзены комплекс будынкаў Полацкага езуіцкага калегіума. У 2003—2016 — прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу ПДУ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць