Грамадства

Парушальнікаў мяжы дэпартавалі, самалёт могуць канфіскаваць

У сераду зь Беларусі дэпартаваныя грамадзяне Літвы, 30-гадовы Тадас Блажавічус і яго 23-гадовая сястра Індрэ Блажавічутэ. 6 чэрвеня на лёгкаматорным самалёце яны перасяклі дзяржаўную мяжу Беларусі і штурмавіком Су-25 былі пасаджаныя на вайсковым аэрадроме ў Лідзе Гарадзенскай вобласьці. Самалёт, на якім літоўцы апынуліся ў Беларусі, можа быць канфіскаваны.

Судом Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці грамадзяне Літвы Тадас Блажавічус ды Індрэ Блажавічутэ прызнаныя вінаватымі ў парушэньні Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных парушэньнях па артыкуле «Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы». Яны аштрафаваныя на дзьве тысячы даляраў кожны. А вось лёгкаматорны самалёт, на якім сябры Ковенскага аэраклюбу пераляцелі празь мяжу, перададзены ў мытныя органы, якія могуць прыняць рашэньне пра яго канфіскацыю.

Увечары 6 чэрвеня дзяжурныя сілы проціпаветранай абароны Беларусі зафіксавалі перасячэньне паветранай мяжы рэспублікі нізкалётным лёгкаматорным самалётам з боку Літвы. На перахоп быў падняты штурмавік Су-25 дзяжурнага зьвяна штурмавой авіябазы ў Лідзе, які прымусіў парушальніка да пасадкі на лідзкім аэрадроме. Пры гэтым, як паведамляюць у Міністэрстве абароны рэспублікі, пры перахопе на запыт на аварыйнай частаце лётчык літоўскага самалёта не адказваў.

У часе далейшага разьбіральніцтва сьледчыя органы намагаліся высьветліць: ці быў у дзеяньнях літоўскага пілёта злы намер? Нямецкі лёгкаматорны самалёт CTSW быў абсталяваны сучаснай сыстэмай навігацыі, а вэрсію пілёта пра няспраўны компас пасьля абвергла экспэртыза, якая высьветліла, што прыбор быў у спраўным стане. Але, мяркуючы па тым, што крымінальная справа па факце парушэньня дзяржмяжы не ўзбуджалася, літоўскіх грамадзянаў усё ж залічылі не да злачынцаў, а да парушальнікаў памежнага рэжыму.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць