Культура

У Літве заснаваны Культурны цэнтр імя Якуба Коласа

У Літве заснавана грамадскае аб`яднанне «Культурны цэнтр імя Якуба Коласа ў Вільні», паведаміў БелаПАН дырэктар цэнтра, старшыня грамадскага аб`яднання «Таварыства беларускай культуры ў Літве» Хведар Нюнька.

Паводле яго слоў, будынак цэнтра будзе ўзведзены на паўночным усходзе Вільні ў гістарычным раёне Павільнюс (былая назва — Калонія),

дзе знаходзіўся дом жонкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Каменскай,
які быў знесены пасля Другой сусветнай вайны. «Большая частка зямельнага ўчастка плошчай каля 50 сотак, на якім стаяў дом, разышлася сярод прыватных забудоўшчыкаў, а астатак — 15 сотак — знаходіцца ў дзяржаўнай уласнасці», — адзначыў Х.Нюнька.

Паводле яго слоў, больш чым 20 год ён, як кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве, дабіваўся перадачы гэтага надзела грамадскаму аб`яднанню. Дзеля гэтага спачатку была ўтворана ўстанова «Музей Якуба Коласа», затым зроблены дэталёвы план участка і нарэшце падпісана дамова паміж таварыствам і мэрам Вільні аб заснаванні Культурнага цэнтра імя Якуба Коласа ў Вільні. Прычым, згодна з дамовай, заснавальнікі цэнтра выступаюць як забудоўшчыкі зямельнага надзела. 9 лютага спадар Нюнька атрымаў пячатку цэнтра і яго разліковы банкаўскі рахунак.

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве лічыць, што справа ў асноўным зроблена, бо засталося скласці кадастравы план участка. «Галоўная праблема — знайсці фундатара на Беларусі, які на ўзаемавыгадных умовах возьме на сябе фінансаванне ўзвядзення будынка цэнтра і арганізацыі яго працы», — падкрэсліў Х.Нюнька.

Усіх, хто зацікавіўся праектам, кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве запрашае звяртацца па тэлефонах у Вільні: 8‑10‑370‑52‑72‑55‑95 і 8‑10‑370‑606‑55‑700.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць