У Мінску зносяць былы вайсковы гарадок «Масюкоўшчына» ФОТАФАКТ

Фота abaronka.by
У Мінску зносяць былы ваенны гарадок «Масюкоўшчына». Ён некалькі гадоў стаяў закінуты. А зараз на яго месцы будзе ўзведзена некалькі шматкватэрных дамоў для дзевяці тысяч чалавек (328 тысяч квадратных метраў жылля).
Таксама сюды будзе працягнута гарадская магістраль з вуліцы Альшэўскага, каб звязаць новы мікрараён з цэнтрам.
Каментары