Улада1010

Калаўр пра адзіную валюту з Расіяй і Казахстанам: Гаворкі пра гэта не ідзе

Старшыня Нацбанка Павел Калаўр адказаў на пытанні журналістаў на канферэнцыі ў гонар 25-годдзя беларускага рубля.

— Раскажыце, як удалося захаваць і ўтрымаць рубель.

— Сумесная з урадам адказная палітыка загадзя прадугледжаная ў пяцігадовым плане. 

— Можа, былі кулуарныя гісторыі таго, як вам удалося абмежаваць эмісію?

— Нічога такога не было. Усё, што мы хацелі рабіць, мы загадзя абвяшчалі. Калі не атрымлівался — тлумачылі. Адкрытая адказная палітыка, правільна выбудаваныя камунікацыі.

— У чым сэнс «дарожных карт», якія вы падпісалі з Расіяй? Апроч тых агульных словаў, што былі ў прэс-рэлізе? 

— Мы прынцыпова дамовіліся аб гарманізацыі грашова-крэдытных палітык па асобных пытаннях. Што маецца на ўвазе — і ў Беларусі і ў Расіі мусіць быць адзін рэжым манетарнай палітыкі — гэта таргетаванне інфляцыі. У Расіі гэты рэжым працуе, у Беларусі належыць рэалізаваць. Калі заканадаўства будзе прыведзена ў адпаведнасць з гэтым рэжымам, то ён будзе функцыянаваць з 1 студзеня 2020 года.

Другое, абменныя курсы нацыянальных валют мусяць быць плаваючыя. Мэты па інфляцыі: менавіта цэнавая стабільнасць будзе для нас і для Цэнтрабанка Расіі ключавым пытаннем, мэты па інфляцыі павінны быць блізкімі. 

— Нацыянальны банк выступіў з ініцятывай распрацаваць стратэгію павышэння давера да нацыянальнай валюты — які лёс гэтага дакумента? 

— Мы папярэдне абмеркавалі гэты дакумент з урадам, яшчэ раней на кансультатыўнай радзе Нацбанка. Сёння правядзем кансультацыі з экспертамі і будзем прапаноўваць Ураду прыняць. 

— На наступны год закладзены сярэдні курс даляра на 10% вышэй, чым у гэтым. Чаго агулам чакаць? 

— Нацбанк трымаецца плаваючага курса і прагнозы па курсе не вызначае! Што датычыць фактычнай дзейнасці, то мы чакаем цэнавай і фінансавай стабільнасці. У рамках гэтага, натуральна, будуць ваганні ў дачыненні іншых валют, але ў межах адхіленняў, якія не могуць вышэй за ўзровень інфляцыі. Безумоўна, калі не будзе нейкіх шокаў.

Курсавая палітыка прадугледжвае адпаведную адаптацыю да вонкавых шокаў, калі такія будуць. Ва ўсялякім разе пакуль сусветная супольнасць сюрпрызаў не чакае, апроч зніжэння ВУП.

— Як на лёс нашага рубля ўплываюць перыядычныя спекуляцыі аб нейкім еўразійскім рублі, алтыне? 

— Размовы, якія ні на чым не заснаваныя. Яны хвалююць грамадскасць, фарміруюць павышаныя інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні. Але такога кшталту выказванні ніякіх падставаў не маюць! У рамках ЕАЭС мы разглядалі пытанне аб фарміраванні адзінага рынка — гаворкі аб нейкіх наднацыянальных валютах не ідзе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць