Культура66

Прэстыжную прэмію імя Ядкоўскага атрымаў гісторык Мечыслаў Супрон

8 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця назвалі найлепшага краязнаўцу Гродна 2019 года. Узнагароду імя Юзафа Ядкоўскага атрымаў гісторык Мечыслаў Супрон, піша hrodna.life.

Сёлета гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы вызначылі трох кандыдатаў на Прэмію Ядкоўскага. Гэта былі бібліёграфка Любоў Турмасава, гісторык Мечыслаў Супрон і журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. Большасць галасоў рада прэміі аддала за гісторыка Мечыслава Супрона.

Мечыслаў Супрон апошнія гады актыўна змагаецца за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. На аснове здабытых ім матэрыялаў ён распрацаваў праект забудовы часткі вуліцы Замкавай з Домам Рыбака, пераканаў забудоўшчыкаў у неабходнасці маштабных раскопак у гэтым месцы і адбудове раёна максімальна блізка да гістарычнага выгляду.

Мечыслаў Супрон некалькі разоў звяртаўся ў пракуратуру па іншых пытаннях, дамогся раскопак на вуліцы Вялікая Траецкая за сінагогай. Разам з даследчыкам Шчукіным ён зрабіў шэраг навуковых 3D-рэканструкцый страчаных і захаваных гродзенскіх будынкаў. Таксама Мечыслаў Супрон змагаецца за аўтэнтычнасць рэканструкцыі Старога замка ў Гродне, якая ўжо падыходзіць да другой чаргі.

— Я задаволены, што атрымаў гэтую ўзнагароду. У некаторым сэнсе для мяне яна нечаканая. Неяк апошнім часам слаба сачу за падзеямі ў культурнай сферы горада, бо маю шмат іншай працы. Таму быў уражаны, што мяне абралі. А так я думаў, што прэмію атрымае Руслан Кулевіч, які цягам апошняга года назбіраў шмат гісторый пра Гродна. Але калі самыя аўтарытэтныя людзі так вырашылі, значыць заслужаная перамога. Мне здаецца, яна за папулярызацыю гісторыка-архітэктурнай спадчыны і абарону старых будынкаў у Гродне, — распавёў Мечыслаў Супрон.

Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага заснаваная ў 2012 годзе гродзенскімі гісторыкамі. Штогод яе ўручаюць тым, хто зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гродна а таксама паспрыяў захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці Гродна і рэгіёна. У розны час прэмію атрымлівалі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк, Ігар Лапеха.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць