Усяго патроху

У Германіі знайшлі скрадзеныя 40 год таму карціны Гольбейна і Брэйгеля

Скрадзеныя 40 гадоў таму карціны Ганса Гольбейна старэйшага, Яна Брэйгеля старэйшага, Франса Хальса, Яна Лівенса і Антоніса ван Дэйка выяўленыя ў ФРГ, паведамляе interfax.ru са спасылкай на Spiegel Online.

У 1979 годзе невядомыя скралі з музея ў замку Фрыдэнштайн у горадзе Гота пяць карцін старых майстроў, гэта стала найбуйнейшым крадзяжом прадметаў мастацтва ў ГДР. Паводле выдання, з канца верасня карціны знаходзяцца ў лабараторыі фонду Дзяржаўных музеяў Берліна, там іх правяраюць на сапраўднасць.

Паведамляецца, што обэрбурмістр горада Гота многія месяцы вёў сакрэтныя перамовы з адвакатам з паўднёвай Германіі, які займаецца «легалізацыяй» скрадзеных прадметаў мастацтва. Адвакат казаў бургамістру, што прадстаўляе «спадкаемцаў», за пяць палотнаў ён запатрабаваў 5,25 млн еўра.

Цяпер у адносінах да адваката і яго пастаўшчыка, нейкага доктара з Усходняй Фрызіі, рэгіёну на паўночным захадзе ФРГ, заведзена крымінальная справа па падазрэнні ў вымагальніцтве і скупцы скрадзенага. Паліцыя правяла ператрусы ў кватэрах і офісах падазраваных і трох сведкаў, былі знойдзеныя доказы.

Карціна Лівенса, пра якую ідзе гаворка, называецца «Стары», гэта копія карціны Рэмбрандта, арыгінал знаходзіцца ў зборы ўніверсітэта Гарварда. Таксама ў ліку выкрадзеных карцін — «Партрэт невядомага спадара ў капелюшы і пальчатках» Хальса і майстэрні; «Святая Катарына» Гольбейна — карціна датуецца 1509—1510 годам; «Аўтапартрэт з сланечнікам» ван Дэйка (копія аўтапартрэта, зробленая самім мастаком, арыгінал знаходзіцца ў зборы герцага Вэстмінстэра); «Вясковая вуліца з вазамі і каровамі» Брэйгеля-старэйшага.

Пакуль не вядома, як менавіта карціны трапілі да скупшчыкаў.

Каментары

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць