Грамадства

Марачкін малюе «Плошчу Каліноўскага»

Вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін распачаў працу над карцінай «Плошча Каліноўскага», якая прысвечана ўдзельнікам намётавага мястэчка.

Сёлетнія сакавіцкія падзеі на Кастрычніцкай плошчы будуць увасоблены ў творы выяўленчага мастацтва. Вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін распачаў працу над карцінай «Плошча Каліноўскага», якая прысвечана ўдзельнікам намётавага мястэчка.

– Я хацеў зрабіць некалькі замалёвак, яшчэ калі моладзь стаяла на плошчы, – расказаў карэспандэнту «Салідарнасці» Аляксей Марачкін. – Падбухторыў некаторых мастакоў, нават падрыхтаваў эцюднік, каб ісці зраніцы на плошчу, а назаўтра даведаўся, што намётавае мястэчка ўначы было знішчана.

Але ж ідэя намаляваць абаронцаў гарадка настолькі залягла мастаку ў сэрца, што ён усё роўна пачаў рабіць эскізы. Неўзабаве аўтарская задума разраслася, закрануўшы падзеі 19 і 25 сакавіка. Укласці ўсе гэта ў межы невялікага твора было проста немагчыма – у выніку, палатно аказлася памерам 2 м на 1,7 м.

Праца над карцінай яшчэ не скончана, аднак, па словах мастака, на 80% твор гатовы.

– Не хачу загадваць, але, думаю, да восені спраўлюся, – кажа мастак. – Дзе выстаўляцца – знойдзем. Галоўнае – каб карціна прыйшлася па душы.

Дарэчы, скульптар Алесь Шатэрнік ужо назаваў гэты твор «карцінай стагоддзя». На палатне побач з удзельнікамі акцыі можна разгледзець і постаці некаторых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў: абодвух экс-кандыдатаў у прэзідэнты – Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча, пісьменніка Уладзіміра Арлова…

Тым не менш сам твор выглядае досыць сюрэалістычна – на карціне шамт вобразаў і сімвалаў. Так, з каналізацыйных люкаў, якія ў шматлікай колькасці раскіданыя па ўсёў плошчы, вылазяць страшэнныя пачвары. Яшчэ адна вусатая пачавара цягнецца да старой жанчыны, якая седзючы ля колоны Палаца рэспублікі, скобліць бульбу. Побач з жанчынай – пральнай дошка з надпісам «Сделано в СССР». Па словах мастака, гэта вобраз старой Беларусі. Як своеасаблівая повязь стагоддзяў на карціне на баку абаронцаў паўстаюць старжытныя воі Грунвальдскай бітвы, яны нясуць бел-чырвона-белыя сцягі. Ёсць на палатне і іншыя воі – сучасныя. Напрыклад, снайпер на даху Палаца рэспублікі, што цэліць у натоўп, альбо палкоўнік, які выкручвае рукі ўдзельніку акцыі…

Ствараючы гэтую карціну, Аляксей Марачкін вымушаны быў адступіцца ад свайго прынцыпу – не маляваць больш аднаго нонканфармісцкага твору ў год. «Плошча Каліноўскага» – гэта ўжо другі: не так даўно мастак прэзентаваў карціну «За элегантную «победу».

– Што зробіш, калі жыццё такое, – уздыхае мастак.

Анастасія Зелянкова, «Салідарнасьць»

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць