Мінулай восенню мінскі археолаг Іван Спірын, які вядзе нагляд за землянымі работамі на Новым замку, знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна.
Правы бок пячаткі. Фота museum-grodno.by
Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках, прымацаваных да розных дакументаў, напрыклад лістоў. Традыцыя іх вырабу сягае да часоў Старажытнага Рыма і Візантыі (ІІІ—IV стагоддзе н. э.) і адтуль прыйшла на землі Русі.
У тыя часы, калі на свеце яшчэ не было тысяч «узброеных» металашукальнікамі чорнакапальнікаў, такія пячаткі былі вялікай рэдкасцю і бадай што кожная рабілася сенсацыяй у археалагічнай навуцы. Сёння іх вядома значна больш, і таму падобныя прыклады з інтэрнэтфорумаў ды спецыяльнай літаратуры дазволілі даволі хутка ідэнтыфікаваць пячатку.
Яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным яе баку выява святога Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Уладзіміра Манамаха, які пры хросце атрымаў імя Васілій), а з другога боку — надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе: «Господи, помози рабу своему Василию, князя русьского».
Адваротны бок пячаткі. Фота museum-grodno.by
Ёсць знаходкі пячатак з падобным надпісам пагрэчаску. Яны адносяцца да позняга перыяду ўладарання Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 года).
Нагадаем, што ў 1116м вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за гродзенскага князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе. Тады адбыўся вялікі паход князёў, якія знаходзіліся ў сферы ўплываў Кіева, на полацкіх крывічоў, і гродзенцы бралі ў ім удзел.
Гэтая знаходка важная па дзвюх прычынах. Папершае, яна ставіць тлустую кропку ў дыскусіі пра тое, ці сапраўды летапісны Горадзен 1127 года — гэта сучаснае Гродна.
У прынцыпе, гісторыкі і археолагі не асабліва сумняваліся ў гэтым, але знаходка пячаткі Уладзіміра Манамаха, які пісаў у Горадзен да сваіх дачкі і зяця, бадай, бясспрэчна пацвярджае тоеснасць летапіснага Горадзена і сучаснага Гродна.
Другі важны момант — месца знаходкі: гэта значыць, тэрыторыя навокал сучаснага Новага замка адкрываецца як выключна важнае месца для перспектыўных археалагічных раскопак.
Малюнак Новага замка ў Гродне. Фота radzima.org
Год таму падчас земляных работ там выкапалі часткі нейкіх немалых пабудоў з плінфы, што датуе аб’ект XII—XIII стагоддзямі. Кавалак сцяны з плінфы аўтару давялося пабачыць недалёка ад брамы Новага замка яшчэ ў сярэдзіне 2000х. Думаецца, што на Новым замку будучых археолагаў чакаюць адкрыцці, не менш цікавыя за тыя, што былі зробленыя на Замкавай гары, дзе цяпер знаходзіцца Стары замак. Гродна часоў Старажытнай Русі яшчэ хавае шмат таямніц.
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х1414
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х14
У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем11
У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем1
Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта2222
Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта22
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3939
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў39
Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў44
Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў4
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу44
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу4
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына3030
Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына30
Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі1010
Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі10
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў22
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?33
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3
Каментары