Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што вінаваціць Іран у катастрофе ўкраінскага самалёта «амаральна», паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, «трэба даць магчымасць спецыялістам прааналізаваць сітуацыю і зрабіць пэўныя высновы».
«Пачынаць нейкія гульні, сама меней, амаральна. Ніякіх падставаў, я ўпэўнены, няма, каб на падобнай стадыі выступаць з падобнага роду гучнымі заявамі», — сказаў ён.

Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары