Цягнік у Расіі спазніўся на дзве гадзіны праз вярблюда, які бег па рэйках ВІДЭА
Вярблюд стаў прычынай двухгадзіннага спазнення цягніка ў Астрахань. У нейкі момант жывёла выскачыла на чыгунку проста перад саставам. Машыністу прыйшлося экстранна тармазіць, а затым вельмі доўга плесціся за жывёлай.
Гісторыя адбылася паміж станцыямі Кігаш і раз'ездам №2 у Краснаярскім раёне Астраханскай вобласці.
На кадрах жывёла абсалютна не рэагуе на гудок і ігнаруе цягнік, які ідзе следам. Фонам гучаць каментары ад машыніста.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары