Паводле звестак кіраўніка паліцыі Паўночнай Ірландыі, усяго каля 300 баевікоў працягваюць змагацца за спыненне кантролю Вялікабрытаніі над тэрыторыяй.
Галіны Ірландскай рэспубліканскай арміі, не згодныя з заключэннем мірнага пагаднення, працягваюць барацьбу і забілі з пачатку месяца трох чалавек.
«Гэтыя групы дробныя. Гэтак званыя «ісцінная» і «пераемная» ІРА разрозненыя і дэзарганізаваныя. Мы і спецслужбы працуем над тым, каб арыштаваць іх і адправіць за краты на ўсё пазасталае жыцьцё», - кажа кіраўнік паліцыі.
Ірландцы каталікі складаюць траціну насельніцтва Паўночнай Ірландыі (500 тыс.). 1 млн -- англа-ірландцы (паводле верывызнання англікане) і шатланда-ірландцы (прэсвітарыяне).
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары